Більбаа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Більбаа
баскск.: Bilbo, ісп.: Bilbao
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Аўтаномная супольнасць
Правінцыя
Камарка
Каардынаты
Унутраны падзел
8 акруг
Мэр
Іньякі Аскуна
Заснаваны
Плошча
41,3 км²
Вышыня НУМ
19 м
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
Насельніцтва
353 200 чалавек (2005)
Шчыльнасць
8 615 чал./км²
Этнахаронім
більба́асцы, більба́асец;
більба́йцы, більба́ец
Часавы пояс
Тэлефонны код
+34 94
Паштовыя індэксы
48001-48015
Аўтамабільны код
BI
Афіцыйны сайт
bilbao.net
(баскск.)(ісп.)(англ.)
Дэвіз
La Muy Noble y Muy Leal e Invicta
(Самы высакародны, самы
сумленны і непакорны)
Мянушка
El Botxo («дзіра»)
Більбаа на карце Іспаніі
Більбаа (Іспанія)
Більбаа

Більбаа (ісп.: Bilbao; баскск.: Bilbo) — горад на поўначы Іспаніі, які размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Краіна Баскаў, з’яўляючыся самым населеным горадам супольнасці. У Більбаа (як і ва ўсёй Краіне Баскаў) дзве афіцыйныя мовы — іспанская і баскская.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Рэшткі старажытнага паселішча, якія былі выяўлены на вяршыні гары Мальмасін, датуюцца прыкладна III ці II стагоддзем да нашай эры[1]. На месцы сучаснага горада існавала старажытнае паселішча, якое было згада яшчэ Плініем Старэйшым і Пталамеем.

Горадам Більбаа стаў 15 чэрвеня 1300 года калі герцаг Біскаі Дыега Лопес V дэ Ара праз муніцыпальны статус заснаваў тут горад. Пазней 4 студзеня 1301 года гэта рашэнне было падтрымана каралём Кастыліі і Леона Фердынандам IV.

21 чэрвеня 1511 года каралева Хуана I Вар’ятка дала загад стварыць у Більбаа консульства. Гэтая ўстанова стала самым уплывовым інстытутам гораду на працягу стагоддзяў. Пад кантролем консульства быў порт Більбаа, які стаў адным з найбольш важных у Іспаніі. У 1602 годзе Більбаа стаў сталіцай Біскаі, якая раней знаходзілася ў Бермеа[2].

У канцы XVII стагоддзя Більбаа пераадолеў эканамічны крызіс, які ў гэты час быў у Іспаніі, дзякуючы гандлю жалезнай руды, пастаўкі якой адбываліся з мясцовага порту ў Англію і Нідэрланды. У XVIII стагоддзі горад працягваў квітнець і амаль вычарпаў свае ​​невялікія прасторы. Краіна Баскаў была адным з галоўных месцаў бітв Карлісцкіх войнаў і карлісты вельмі жадалі заваяваць горад, які з’яўляўся эканамічным бастыёнам лібералаў. Горад быў абложаны тры разы паміж 1835 і 1874 гадамі, але ўсе яны апынуліся беспаспяховымі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Більбаа размешчаны каля 14 кіламетраў на поўдзень ад Біскайскага заліва, у вусце ракі Нерв’ён, яго прыгарады выходзяць да ўзбярэжжа. Горад акружаны дзвюма маленькімі горнымі хрыбтамі з сярэдняй вышынёй калі 400 метраў.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат Більбаа
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 23,4 26,8 29,8 33,1 36,0 41,2 42,0 41,9 41,7 33,4 27,6 24,6 42,0
Сярэдні максімум, °C 13,2 14,5 15,9 16,8 20,1 22,6 25,2 25,5 24,4 20,8 16,4 14,0 19,1
Сярэдняя тэмпература, °C 9,0 9,8 10,8 11,9 15,1 17,6 20,0 20,3 18,8 15,8 12,0 10,0 14,3
Сярэдні мінімум, °C 4,7 5,1 5,7 7,1 10,1 12,6 14,8 15,2 13,2 10,8 7,6 6,0 9,4
Абсалютны мінімум, °C −7,6 −8,6 −5 −1,2 0,4 3,6 6,6 6,8 3,8 0,6 −6,2 −7,4 −8,6
Норма ападкаў, мм 126 97 94 124 90 64 62 82 74 121 141 116 1 195
Крыніца: Agencia Estatal de Meteorología[3][4]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Більбаа з’яўляецца эканамічным цэнтрам краіны Баскаў з часоў консульства, у асноўным дзякуючы гандлю ў кастыльскімі прадуктамі праз гарадскі порт. Банк Більбаа быў заснаваны ў 1857 годзе, Банк Біскаі быў створаны ў 1901 годзе, таксама ў Більбаа. Абедзве фінансавыя арганізацыі аб’ядналіся ў 1988 годзе, стварыўшы, такім чынам, карпарацыю BBV, да якой потым была далучана Архентарыя ў 1999 годзе, пасля чаго карпарацыя на сёння вядома як BBVA.

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

Як і ў большасці гарадоў Іспаніі, футбол з’яўляецца самым папулярным відам спорту. На другім месцы знаходзіцца баскетбол. Асноўным футбольны клубам у горадзе з’яўляецца клуб «Атлетык». Ён гуляе на стадыёне «Сан-Мамес», які з’яўляецца найстарэйшым стадыёнам у Іспаніі[5]. «Атлетык» з’яўляецца адным з членаў-заснавальнікаў іспанскай футбольнай лігі, Ла Лігі.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Asociación de Periodistas de Vizcaya. "Crónica de siete siglos" Архівавана 24 ліпеня 2008.. Bilbao 700. p. 24.
  2. "Un día perfecto en Bermeo y Gernika" Архівавана 23 верасня 2008.. Bilbaoport.es.
  3. Standard Climate Values. Bilbao Aeropuerto
  4. Extreme Values. Bilbao Aeropuerto
  5. Gunther Lades. "Football stadiums of the world — Stadiums in Spain". Fussballtempel.net.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]