Ціт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ціт Флавій Веспасіян
TITUS FLAVIUS VESPASIANUS
Ціт Флавій Веспасіян
Ціт. Мармуровы бюст. Мюнхенская гліптатэка
10-ы Рымскі імператар
24 чэрвеня 79 года — 13 верасня 81 года
Папярэднік: Ціт Флавій Веспасіян
Пераемнік: Ціт Флавій Даміцыян
 
Нараджэнне: 30 снежня 39(0039-12-30)
Рым
Смерць: 13 верасня 81(0081-09-13) (41 год)
Рым
Дынастыя: Флавіі
Бацька: Ціт Флавій Веспасіян
Маці: Флавія Даміцыла
Жонка: 1) Арэцыла Тэртула ( — )
2) Марцыя Фурніла ( — )
Дзеці: дачка Флавія Юлія

Ціт — Ціт Флавій Веспасіян (3981), імператар рымскі (7981).

Сын Веспасіяна і Флавіі Даміцылы, атрымаў выхаванне пры двары Клаўдзія і быў сябрам Нерона. Насупор гэтаму, не стаў на троне «другім Неронам», а выдзяляўся адукаванасцю, дабрынёю і шчодрасцю[1].

Яго ваенная кар'ера пачалася ў Германіі і Брытаніі, дзе ён вылучыўся, займаючы пасаду ваеннага трыбунала. Калі імператар Нерон накіраваў яго бацьку ва ўзбунтаваную Іўдзею, Ціт паехаў туды разам з бацькам, атрымаў у камандаванне легіён і дапамог свайму бацьку пракласці шлях да дзяржаўнай улады. У 69 стаў галоўнакамандуючым рымскага войска ў Палесціне ў час вайны з іудзеямі. У 70 Ціт захапіў Іерусалім і разбурыў яго, праявіўшы пры гэтым выключную жорсткасць. За час знаходжання ў Палесціне ажаніўся на прыгажуні Бераніцы, дачцы Ірада Агрыпы, і сястры Ірада Агрыпы II, іўдзейскіх цароў, але з-за палітычных меркаванняў расстаўся з ёю, калі заняў трон[2]. Вяртаннем Ціта ў Рым з пышным трыумфам было адсвяткавана ўціхаміранне Іўдзеі. У 73 г. Ціт стаў сакіраўніком свайго бацькі і ад яго імя вёў барацьбу з арыстакратычнай сенатарскай апазіцыяй. Зай-маў пасаду прэфекта (начальніка) гвардыі. Бязлітаснае знішчэнне асоб, якія выклікалі ў яго падазрэнне, яшчэ пры жыцці бацькі рабілі яго імя ненавісным у Рыме. У мэтах прымірэння з падданымі Ціт, стаўшы імператарам, пачаў кіраваць імперыяй сумесна з сенатам, сурова караў даносчыкаў, схіляў да сябе народ раскошнымі пабудовамі і гульнямі.

Праўленне Ціта было азмрочана вывяржэннем Везувія (79) і гібеллю гарадоў Пампеі і Геркуланум, пажарам Рыма і эпідэміяй. У 80 Ціт асвяціў новы амфітэатр Калізей, будаваць які пачаў яшчэ яго бацька і новыя тэрмы, што атрымалі яго імя. Па яго смерці была збудавана арка Ціта, на якой быў выяўлены трыумф пасля перамогі ў Іўдзейскай вайне і здабыча з Іерусалімскага храму.

Зноскі

  1. Спяваў, граў на кіфары. «Мяккасць» Ціта апяваецца ў оперы Моцарта «Ціт».
  2. Партрэты...

Літ.:

Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.172—173. ISBN 5-343-00151-3.