Даміцыян

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бюст Даміцыяна

Ціт Флавій ДАМІЦЫЯН (лац.: Titus Flavius Domitianus; 24 кастрычніка 51, Рым — 18 верасня 96) — рымскі імператар (81—96).

Апошні з дынастыі Флавіяў, малодшы сын Веспасіяна. У 83 перамог герм. племя хетаў, арганізаваў будаўніцтва лімеса (сістэма пагранічных умацаванняў), заснаваў правінцыі Ніжняя і Верхняя Германія. У 85—92 вёў барацьбу на Дунаі супраць цара дакаў Дэцэбала, у 89 вымушаны быў заключыць мір, паводяе якога рымляне абавязваліся выплачваць дакам штогоднюю даніну. Праводзіў самадзяржаўную палітыку, абмяжоўваў уплыў сената, абапіраўся на саслоўе коннікаў і войска, загадаў называць сябе «гаспадаром і богам», што выклікала апазідыю сената. Забіты ў выніку змовы і пракляты сенатам.

Біяграфія Даміцыяна выкладзена Светоніем.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]