Ігнацы Якуб Масальскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ігнацій Якуб Масальскі)
Перайсці да: рух, знайсці
Ігнацій Якуб Масальскі
Ignacy Jakub Massalski
Ігнацій Якуб Масальскі
І. Я. Масальскі. Мастак Ф. Смуглевіч, 17851786
POL COA Masalski Książę III.svg
Герб «Масальскі»
Біскуп віленскі
1762 — 1794
Папярэднік: Міхал Ян Зянковіч
Пераемнік: Ян Непамуцэн Касакоўскі
 
Нараджэнне: 22 ліпеня 1727({{padleft:1727|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:22|2|0}})
Смерць: 28 чэрвеня 1794({{padleft:1794|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:28|2|0}}) (66 гадоў)
Варшава
Род: Масальскія
Бацька: Міхал Юзаф Масальскі
Маці: Францішка з Агінскіх
 
Узнагароды:
Ордэн Белага арла

Ігнацы Якуб Масальскі (па-польску: Ignacy Jakub Massalski; 22 ліпеня 1727, Алекшыцы Гарадзенскага павета — 28 чэрвеня 1794, Варшава) — рэлігійны, грамадскі і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, мецэнат. Доктар кананічнага права (1752).

Ігнацы Якуб Масальскі — адна з найбольш супярэчлівых постацей Асветніцтва ў Рэчы Паспалітай[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З княжацкага роду Масальскіх гербу ўласнага, сын Міхала Юзафа, гетмана вялікага, і Францішкі з Агінскіх. Меў братоў Юзафа Адрыяна, Яна Мікалая і Казіміра Адрыяна.

З дзяцінства рыхтаваўся да духоўнага сану. У пятнаццаць гадоў стаў канонікам віленскага капітула. Навучаўся ад 1745 у місіянерскай семінарыі ў Варшаве; працягнуў навучанне ў Рыме, дзе атрымаў ступень доктара кананічнага і рымскага права (1752). Па вяртанні з Італіі ў 1752 стаў рэферэндарам вялікім літоўскім і прэлатам віленскім. Біскуп віленскі з 1762. У 1766 на сойме выступіў супраць ураўнавання дысідэнтаў з каталікамі. У 1772 пагадзіўся на першы падзел Рэчы Паспалітай.

На сойме 1773—1775 гадоў выказаўся за стварэнне Адукацыйнай камісіі, яе першы старшыня ў 17731776. Адначасова ў 1774 распарадчык фонду публічнай асветы. У 1774 выступіў на сойме за вызваленне сялян ад прыгону і надзяленне іх зямлёй, у тым самым годзе перавёў частку сялян свайго маёнтка каля Ігумена з паншчыны на чынш. Абвінавачаны ў злоўжываннях, пакінуў пасаду старшыні (1777), але членам камісіі працягваў заставацца да смерці.

Імкнуўся да лібералізацыі рэлігійнага жыцця ў Вялікім Княстве Літоўскім; на яго ініцыятыву рэарганізавалі Віленскую каталіцкую семінарыю і абнавілі яе праграму (1763); у праграму ўвайшла гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, польская літаратура, французская мова. Дамагаўся таго, каб сельскае ніжэйшае духавенства ў сваёй дзейнасці карысталася мовамі, зразумелымі для парафіян. Прапагандаваў ідэі фізіякратаў, заахвочваў асвету сялянства, у Віленскай дыяцэзіі ствараў сетку пачатковых школ пры касцёлах, напісаў школьную праграму.

Дапамагаў архітэктарам Лаўрыну Гуцэвічу і Марціну Кнакфусу, мастаку Францішку Смуглевічу. Яго стараннямі і на яго сродкі рэканструяваўся віленскі Кафедральны сабор Святога Станіслава і Святога Уладзіслава. З 1780 быў уладаром палаца ў Верках, які на яго сродкі рэканструяваў у стылі класіцызм Лаўрын Гуцэвіч.

На Чатырохгадовым Сойме 1788—1792 гадоў выступаў супраць прагрэсіўных рэфом, быў праціўнікам Канстытуцыі 3 мая (1791). Член Пастаяннай Рады. Далучыўся да Таргавіцкай канфедэрацыі (1792). Прыхільнік Расіі, атрымліваў хабар ад расійскага пасла Якава Сіверса. Удзельнічаў у Гарадзенскі сойм, які пацвердзіў другі падзел Рэчы Паспалітай (1793).

Падчас паўстання 1794 года, супраць якога выступаў, быў арыштаваны па загаду Тадэвуша Касцюшкі і без суду павешаны ў Варшаве за здраду нацыянальным інтарэсам. Прах быў перавезены ў Вільню ў 1795 і пахаваны ў Кафедральны сабор Святога Станіслава і Святога Уладзіслава.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Вячаслаў Шалькевіч. Масальскі Ігнацій Якуб // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 274.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
  • Масальскі Iгнацій Якуб // Мысліцелі i асветнікі Беларусі. Энцыклапедычны даведнік / гал. рэд. Б. I. Сачанка — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1995. — С. 255—256. — 672 с. — 6000 экз. — ISBN 985-11-0016-1.
  • Masalskis Ignacas Jokubas // Lietuviu dvasinikai kurejai. Kuriniai. Gyvenimai / Sudarytojas Ricardas Jakutis, vyr. red. kun. Vaclovas Aliulis. — Vilnius: Poli, 2000. — С. 649. — 728 с. — 2000 экз. — ISBN 9986-511-10-0.(літ.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]