Марыя Аляксандраўна Мартысевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Марыйка Мартысевіч)
Марыя Аляксандраўна Мартысевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 сакавіка 1982(1982-03-28) (41 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці эсэістка, літаратуразнаўца, перакладчыца, паэтка, журналістка, пісьменніца
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Мартысевіч (нар. 28 сакавіка 1982, Мінск) — беларуская перакладчыца, паэтка, эсэістка, літаратуразнавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла філалагічны факультэт БДУ (2004), літаратурна-філасофскае аддзяленне Беларускага калегіюму. Стыпендыятка Homines Urbani (Stowarzyszenie Villa Decius, Кракаў) у 2007 годзе і International Writing Program (University of Iowa, Iowa City, USA) у 2010 годзе.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Артыкулы Марыі Мартысевіч на культурніцкую тэматыку, а таксама кніжныя рэцэнзіі друкаваліся ў часопісах «Студэнцкая думка», ARCHE, «Дзеяслоў», pARTisan, Timer, у газеце «Новы час».

Творы Мартысевіч перакладзены на англійскую, літоўскую, нямецкую, рускую, славацкую, украінскую, шведскую мовы.

Сярод значных перакладаў Мартысевіч з розных моў на беларускую: вершы ў рамане Маргарэт Этвуд «Пенелапіяда» («Дзеяслоў» № 36, 2008), зборнік вершаў Хінэмааны Бэйкер «Выкапні» (Тэрнопаль: Крок, 2015), чатыры апавяданні з кнігі Артура Конана Дойла «Нататкі Шэрлака Холмса» (Мн: Кнігазбор, 2015) — з англійскай; вершаваная п’еса Аляксандра Фрэдры «Дзявочыя зарокі» (у кнізе А. Фрэдра «Помста: камедыі». Мн: Логвінаў, 2013), раман Ігната Карповіча «Сонька» (Мн : Логвінаў, 2018) — з польскай; зборнік аповесцяў і апавяданняў Сяргея Лапцэвіча «Плошча Калумба» (Мн: Галіяфы, 2017) — з рускай; раман Любка Дэрэша «Культ» (ARCHE, № 4, 2008; ARCHE, № 6, 2008) — з украінскай; раман Антаніна Баяі «Зваўчэньне: раманэта пра ваўкоў, людзей і знакі» (Мн: Логвінаў, 2006), раман Яраслава Рудзіша «Неба пад Берлінам» (Мн: Логвінаў, 2008), аповесць Макса Шчура «Нататкі з творчага дому» (ARCHE, № 6, 2009), раман Багуміла Грабала «Я абслугоўваў англійскага караля» (Мн: Логвінаў, 2013) — з чэшскай.

З 2017 года — рэдактарка кніжнай серыі «Амерыканка».

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 год — прэмія часопіса «ПрайдзіСвет» за пераклады вершаў Веньяміна Блажэннага ды твораў з кнігі «Амбасада».
  • 2011 год — прэмія «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў, за публіцыстыку.
  • 2013 год — прэмія Belarus in Focus, за публіцыстыку.
  • 2015 год — прэмія фундацыі «Za Wolność Waszą i Naszą» за пераклады вершаў Віславы Шымборскай.
  • 2019 год — прэмія «Кніга году» за кнігу «Сарматыя».
  • 2019 год — паэтычная прэмія імя Наталлі Арсенневай за кнігу «Сарматыя».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]