Мацьвій, апостал

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Апостал Мацьвій пэндзля Сімонэ Марціні

Мацьвій (грэч.: Ματθίας, лац.: Matthias; памёр каля 80) — адзін з паслядоўнікаў Ісуса Хрыста, паводле кнігі Дзеяў Апосталаў, быў абраны ў лік дванаццаці апосталаў замест Іуды Іскарыёта пасля здрады і самагубства апошняга. Мацьвій, як апостал унікальны тым, што яго прызначэнне не было зроблена асабіста Ісусам, Які ўжо узнёсся на нябёсы, а было зроблена астатнімі апосталамі на першай пасля ўзнясення Хрыста сустрэчы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Няма згадкі пра Мацьвія ў спісах вучняў ці паслядоўнікаў Ісуса ў трох сінаптычных Евангеллях. Паводле Дз. 1, у першыя дні пасля ўзнясення Ісуса, сабраліся каля ста дваццаці яго вучняў і паміж сабою выбралі двух, каб замяніць Іуду: Іосіфа, якога звалі Варсавам (таксама вядомы як Юстус) і Мацьвія. Затым паслядоўнікі Ісуса маліліся: «Ты, Госпадзе, Сэрцаведзе ўсіх, пакажы з гэтых двух аднаго, якога Ты выбраў, прыняць пакліканне гэтага служэння і апостальства, ад якога адпаўся Юда, каб ісці ў сваё месца.». Затым яны кінулі жрэбій і ён выпаў на Мацьвія, таму ён быў далучаны да адзінаццаці апосталаў. (Дзеі 1:23-26)

Ніякай дадатковай інфармацыі пра Мацьвія ў кананічным Новым Запавеце няма. У тэкстах хрысціянскай традыцыі яго імя падаецца па рознаму: у сірыйскай версіі Еўсевія ён называецца «Талмаем», яго не трэба блытаць з Варфаламеем (што азначае сын Талмая), які першапачаткова быў адным з дванаццаці апосталаў. Клімент Александрыйскі кажа, што некаторыя лічылі яго Закхеям; у рукапісах Clementine Recognitions атаясамліваюць яго з Варнавай, таксама ёсць меркаванні, што Мацьвій і Нафанаіл ў Евангеллі паводле Яна — адна і тая ж асоба.

Па словах Нікіфара (Historia Eccl., 2, 40), Мацьвій упершыню прапаведаваў Евангелле ў Іудзеі, а ў вобласці Эфіопія (Калхіда), у цяперашні час Грузія, ён быў на смерць забіты камянямі. Знак змешчаны на руінах рымскай крэпасці ў Гонія, (Апсарос) у сучасным грузінскім рэгіёне Аджарыя, сцвярджае, што Мацьвій пахаваны ў гэтым месцы, што пацвярджаецца рукапісам Synopsis of Dorotheus:

«Мацьвій прапаведаваў Евангелле варварам і мясаедам у раёне Эфіопіі, дзе знаходзіцца марская гавань Хісус, у вусці ракі Фазіс. Ён памёр у Себастопалісе, і быў пахаваны там, паблізу Храма Сонца».

У захаваных коптскіх рукапісах Дзеяў Андрэя і Мацьвія, таксама пазначана дзейнасць Мацьвія ў тым жа "горадзе людаедаў" у Эфіопіі.

Паводле іншай традыцыі, Мацьвій быў пабіты камянямі яўрэямі ў Іерусаліме, а затым абезгалоўлены.

Па словах Іпаліта Рымскага, Мацьвій памёр ад старасці ў Іерусаліме.

Захавалася цытата Клімента Александрыйскага наконт Мацьвія (Stromateis VI.13.):

"Не тое, каб яны сталі апосталамі праз выбранне некаторым асаблівым чынам, бо і Іуда быў абраны разам з імі. Але яны сталі апосталамі праз выбранне Таго, хто прадбачыць нават канчатковы лёс. Мацьвій, які не быў абраны разам з імі, аднак праявіў у сабе вартасць стаць апосталам, замяніў Іуду."

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Захаваліся фрагменты Евангелля паводле Мацьвія, аўтарства якога некаторыя даследчыкі адносяць да Мацьвея, але раннія айцы царквы адносілі да ерэтычных твораў 2-га стагоддзя.

Шанаванне[правіць | правіць зыходнік]

Свята святога Мацьвія было ўключана ў Рымскі каляндар у 11 стагоддзі і звычайна адзначаецца на шосты дзень календаў сакавіка (24 лютага, а 25 лютага ў высакосныя гады. У сувязі з рэформай календара Рымска-каталіцкіх святых у 1969 годзе, яго свята было перанесена на 14 мая, каб не адзначаць яго ў Вялікі пост.

Усходняя Праваслаўная Царква адзначае свята 9 жніўня.

У Царкве Англіі свята Св. Мацьвія адзначаецца 24 лютага, а таксама 14 мая. У Епіскапальнай царквы, а таксама ў некаторых лютэранскіх цэрквах, яго свята прыпадае таксама на 24 лютага ці на 14 мая.

Сцвярджаецца, што рэшткі святога апостала Мацьвія пахаваны ў абацтве святога Мацьвія ў Трыры (Германія), куды яны былі прынесены імператрыцай Аленай Канстанцінопальскай, маці імператара Канстанціна Вялікага. Паводле грэчаскіх крыніц, рэшткі апостала пахаваныя ў замку Гонія-Апсарос (Грузія).