Матфей, евангеліст

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Левій Матфей
Saint Matthew2.jpg
У ліку:

апосталаў

Дзень памяці:

у Праваслаўнай царкве (па юліянскаму календару): 16 лістапада і 30 чэрвеня, у Каталіцкай царкве і іншых заходніх цэрквах — 21 верасня

Працы:

Евангелле ад Мацея

Падзвіжніцтва:

апостальская пропаведзь

Сімвалічная выява(руск.) бел. Матфея ў выглядзе Ангела на стараабрадчай іконе ў Веткаўскім музеі народнай творчасці

Левій Матфей (іўр.: מתי — Дар Яхвэ[1], грэч.: Ματθαίος, царк.-слав.: Матθей[2], у перакладзе Бібліі Ф. Скарынам — Матθей[3], што на працягу некалькіх стагоддзяў транскрыбавалася у беларускай фанетычнай традыцыі, як Мацей, у пачатку XX стагоддзя у поўным перакладзе Бібліі Станкевічам узнікае варыянт Мацьвей , у 90-х гадах XX стагоддзя у некалькіх фрагментах перакладу Евангелля упершыню ўзнікае варыянт Матфей[4], у XXI стагоддзі ў поўным перакладзе Бібліі Чарняўскім узнікае варыянт Матэвуш) — адзін з ліку 12 вялікіх апосталаў — вучань Ісуса Хрыста, прапаведнік хрысціянства, лічыцца аўтарам першага кананічнага тэксту Евангелля (не блытаць з Маціям, з ліку 70 меншых апосталаў).

Да Хрыста прыйшоў з пасады зборшчыка пошліны (мытара) — самай зневажальнай у іудзеяў пасады, сваё першапачатковае імя Левій замяніў на Мацея. Паводле хрысціянскіх багасловаў, Мацей на працягу 15 гадоў пасля ўваскрасення Хрыста вёў прапаведніцкую дзейнасць сярод яўрэяў у Іерусаліме, а потым падарожнічаў па Эфіопіі, Македоніі, Персіі і іншых краінах. Тэкст яго Евангелля лічыцца хрысціянскай царквою адным з самых старажытных і аўтарытэтных (Гл.далей: Евангелле ад Матфея).

Святы Матфей лічыцца апекуном рамеснікаў, якія займаюцца будаўніцтвам, сталяроў, разьбяроў, кавалёў, а таксама ахоўнікам ад коклюшу і бясплоднасці[1].

Згадкі ў Бібліі[правіць | правіць зыходнік]

Матфей згаданы ў Мц. 9:9 і Мц. 10:3 як былы мытнік з Капернаўму, пакліканы ў лік Дванаццаці Хрыстом. Матфей стаць адным з дванаццаці апосталаў Ісуса з Назарэту ў ліку першых[5][6][7][8][9]. Ён таксама пералічаны сярод дванаццаці, аднак без згадкі пра яго паходжанне, у Мк. 3:18, Лк. 6:15 і Дз. 1:13. У Мк. 2:14 і Лк. 5:27 ён названы Левіем сынам Альфеевым. З'яўляючыся мытнікам, ён мог збіраць падаткі з яўрэяў для Ірада Анціпы[10][5][11]. Паводле Новага Запавету, ён быў адным са сведкаў Уваскрэшання і Узнясення Ісуса Хрыста.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ранняе жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Матфей быў галілейцам (імаверна, нарадзіўся ў Галілеі, якая не ўваходзіла ў склад Іўдзеі, ані рымскай Іўдзейскай правінцыі) і сынам Альфеевым[6]. Падчас рымскай акупацыі (якая пачалася ў 63 да н.э. з заваёвай Пампеем), Матфей збіраў падаткі з яўрэяў для Ірада Анціпы, тэтрарха Галілеі. Яго офіс знаходзіўся ў Капернаўме. Жыдамі, якія ўзбагачаліся ў такі спосаб, грэбавалі і лічылі адшчапенцамі. Аднак як мытнік Матфей мог ведаць пісьмовыя арамейскую і грэчаскую мовы[10][11][5].

Ісус сустрэў Матфея, калі той сядзеў ля сваёй мытніцы ля сучаснага машава Альмагор, і паклікаў яго на служэнне адным з дванаццаці апосталаў. Пасля гэтага Матфей запрасіў Ісуса дахаты на бяседу. Убачыўшы гэта, кніжнікі і фарысэі вінавацілі Ісуса за тое, што той есць разам з мытнікамі і грэшнікамі. Ісус адказаў на гэта, што «прыйшоў не справядлівых, але грэшнікаў клікаць да пакаяння» (Мц. 9:13; Мк. 2:17).

Служэнне[правіць | правіць зыходнік]

Новы Запавет паведамляе, што Матфей разам з іншымі вучнямі хадзіў за Ісусам, быў адным са сведкаў Ягонага Уваскрэшання і Узнясення. Пасля гэтага вучні вярнуліся ў святліцу (Дзеі 1:10-14)[12] (у тагачасным Іерусаліме гэтыя функцыі выконваў верхні пакой[13]). Яны трывалі разам у малітвах, а далей абвясцілі, што Ісус Хрыстос і быў абяцаным Месіяй.

У Вавілонскім Талмудзе (Сынедрыён 43а) «Матэй» названы адным з пяці вучняў «Ешуа»[14].

Пазнейшыя айцы царквы, такія як Ірыней ([[]] (On the Detection and Overthrow of the So-Called Gnosis) 3.1.1) і Клімент Александрыйскі, сцвярджалі, што Матфей перад тым, як накіравацца ў іншыя краіны, прапаведаваў Дабравесце яўрэйскай грамадзе ў Іўдзеі. Старажытныя пісьменнікі няпэўныя датычна краін, якія ён наведаў[13]. У традыцыі рымска-каталіцкай і праваслаўнай цэркваў смерць Матфея была мучаніцкай[15][16], хоць гэта адмаўляў Гіраклеон у другім стагоддзі[11].

Св. Матфей і анёл пяра Рэмбранта

Паводле адных крыніц, Матфей быў замардаваны за пропаведзі ў Эфіопіі каля 60 года; паводле іншых, у малаазійскім горадзе Герапаліс; яшчэ адным меркаваным месцам яго гібелі называюць рымскую крэпасць Апсарас у грузінскім горадзе Гонія.

Евангелле[правіць | правіць зыходнік]

Хоць першыя з сінаптычных Евангелляў фактычна ананімныя[17], традыцыйна аўтарам Евангелля паводле Матфея лічыцца апостал Матфей[18]. Як дзяржаўны службовец у Капернаўму, у «Галілеі паганцаў», збіральнік мыта найхутчэй за ўсё ўмеў пісаць па-грэчаску і арамейску[19]. На рынках паўсюдна ўжывалася грэчаская мова[20]. Некаторыя раннія айцы царквы занатавалі, што Матфей пісаў «па-яўрэйску», тым не менш кананічным тэкстам лічыцца грэчаскі[21].

Статуя Св. Матфея ў ватыканскай it (Basilica di San Giovanni in Laterano). Скульпатр Каміла Русконі

Сучасныя навукоўцы, такія як Рэйманд Эдвард Браўн, лічаць, што «кананічнае Матфеева [Евангелле] было першапачаткова напісанае па-грэчаску не-відавочцам, чыё імя для нас невядомае, які абапіраўся на крыніцы кшталту Марка і Q»[22]. Гэтая тэорыя вядомая пад назвай Маркава першынство. Аднак іншыя навукоўцы, сярод якіх Крэйг Бломберг, розным чынам адмаўляюць гэткія погляды[23][18][24]. Больш традыцыйнае тлумачэнне сінаптычных Евангелляў сведчыць на карысць Матфея, што асабліва добра паказана ў Аўгусцінскай гіпотэзе (Augustinian hypothesis), названай паводле аднаго з першых і найбольш выбітных яе прадстаўнікоў Аўгусціна Гіпонскага.

Некананічныя Евангеллі[правіць | правіць зыходнік]

У III стагоддзі ў яўрэйска-хрысціянскіх грамадах кшталту назарэйцаў і эбіянітаў увайшлі ва ўжытак іўдзейска-хрысціянскія Евангеллі. Фрагменты гэтых кніг дайшлі да нас дзякуючы цытатам Ераніма, Эпіфанія і іншых. Большасць даследчыкаў на падставе захаваных частак Евангелля назарэйцаў (26 фрагментаў), Евангелля эбіянітаў (7 фрагментаў) і Евангелля іўдзеяў (7 фрагментаў), змешчаных у «Новазапаветных апокрыфах» Шнеемельхера, лічаць гэтыя тэксты створанымі першапачаткова грэчаскай мовай аўтарам грэчаскага Евангелля Матфея. Аднак частка даследчыкаў лічыць гэтыя Евангеллі фрагментамі страчанага арамейскага ці яўрэйскага арыгіналу.

«Св. Матфей запісвае Евангелле, у той час як анёл трымае кнігу». Ісламская мініяцюра Кесу Даса для Маголаў

Евангелле дзяцінства Матфея — сабраная ў VII стагоддзі зборнік з трох іншых тэкстаў: Протаевангелля Якава, уцёкаў у Егіпет і Евангелля дзяцінства Фамы.

У ісламе[правіць | правіць зыходнік]

Каран згадвае Хрыстовых вучняў, аднак не называе іхніх імёнаў, звяртаючыся да іх толькі як «памочнікаў у Божай працы»[25]. А вось мусульманская экзэгетыка і каментар да Карана пералічвае вучняў пайменна, і сярод іх называе Матфея[26]. Экзэгетыка прытрымліваецца традыцыі, паводле якой Матфей разам з Андрэем накіраваліся ў Эфіопію дзеля пропаведзі Слова Божага.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Апостал Матфей прызнаны святым у рымска-каталіцкай, праваслаўнай, лютэранскай[27] і англіканскай цэрквах. Дзень памяці адзначаецца 21 верасня ў заходняй і 16 лістапада ва ўсходняй традыцыях. Дадаткова ў праваслаўнай царкве адзначаецца дзень усіх апосталаў 30 чэрвеня (13 ліпеня).

Мошчы захоўваюцца ў Салернскім саборы (Італія).

Падобна да астатніх евангелістаў, Матфея часта выяўляюць з адной з чатырох жывых істот Адкрыцця 4:7 — крылатага чалавека.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 Святы Мацей, апостал
  2. Біблія на царкоўнаславянскай мове
  3. Скарына Ф. Творы…
  4. Паводле БЭ ў 18 тамах. Т.6, Мн., 1998. — С. 368: Арт. Евангеллі.
  5. 5,0 5,1 5,2 Saint Matthew — Encyclopædia Britannica..
  6. 6,0 6,1 Марка 2:14
  7. Матфея 9:9
  8. Марка 2:15-17
  9. Лукаша 5:29
  10. 10,0 10,1 Werner G. Marx. Money Matters in Matthew // Bibliotheca Sacra. — April-June 1979. — Т. 136:542.
  11. 11,0 11,1 11,2 Matthew — International Standard Bible Encyclopedia. — StudyLight.org.
  12. Anchor Bible Reference Library — New York City: Doubleday, 2001. — С. 130—133. — 201 с.
  13. 13,0 13,1 St. Matthew // Catholic Encyclopedia, 1913 — New York: Robert Appleton Company.
  14. Wilhelm Schneemelcher. New Testament Apocrypha: Writings Relating to the Apostles revised edition / translated R. McL. Wilson — 2003. — С. 17.
  15. Eusebius, ''Church History'' 3.24.6 — Books.google.ca.
  16. Darrell L. Bock. Studying the Historical Jesus: A Guide to Sources and Methods — 2002. — С. 164.
  17. Holman Concise Bible Commentary / ed. David S. Dockery — 2011. — С. 402.
  18. 18,0 18,1 D. R. W. Wood. New Bible Dictionary — InterVarsity Press, 1996. — С. 739.
  19. Mark A. Chancey. Greco-Roman culture and the Galilee of Jesus — 2005. — С. 162.
  20. W. S. Vorster, J. Eugene Botha. Speaking of Jesus: essays on biblical language, gospel narrative — 1999. — С. 295.
  21. Eugène-Jacques Jacquier. Gospel of Matthew // Catholic Encyclopedia — 1911.
  22. Brown, Raymond E. Introduction to the New Testament // Anchor Bible — 1997. — С. 210-211.
  23. Howard Clark Kee, Eric M. Meyers, J.W. Rogerson. The Cambridge Companion to the Bible — Cambridge: Cambridge University Press, 1997. — С. 448. — ISBN 9780521869973.
  24. Strobel, Lee. The Case for Christ — Grand Rapids, Michigan: Zondervan, 1998. — ISBN 978-0310209300.
  25. Каран 3:р.49—53
  26. Brandon M. Wheeler. Disciples of Christ // Historical Dictionary of Prophets In Islam And Judaism — Scarecrow Press, 2002. — 522 с. — ISBN 978-0810843059.
  27. Lesser Festivals, Commemorations, and Occasions // Evangelical Lutheran Worship — Minneapolis, Minnesota: Augsburg Fortress. — С. 57.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.141-142. ISBN 5-343-00151-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]