Морыц Аранскі
Морыц Аранскі (нідэрл.: Maurits van Oranje, ням.: Moritz von Oranien; (13 або 14 лістапада 1567, Дыленбург — 23 красавіка 1625, Гаага) — прынц Аранскі, граф Насау, сын Вільгельма I, паклаўшага пачатак незалежнасці Нідэрландаў. Штатгальтэр Галандыі, Зеландыі, Гелдэрланда, Гронінгена і Оверэйсела.
Штатгальтэр [правіць]
Пасля смерці бацькі ў 1585 годзе быў абраны штатгальтэрам Галандыі, Зеландыі і Заходняй Фрысландыі, праславіўся як военачальнік, які з поспехам супрацьстаяў лепшым іспанскім генералам, стваральнік новай тактычнай школы.
Морыц першы падзяліў непаваротлівае і няздольнае да манеўраў войска, на больш дробныя і лёгкія часткі. Рыштунак конніцы ён значна палегчыў, звярнуўшы галоўную ўвагу на развіццё рухомасці. Пяхоту і конніцу ён надзяліў статутамі і наогул зрабіў нідэрландскае войска паказальным для ўсіх войскаў Еўропы. Яшчэ больш паўплываў Морыц на развіццё замкавай вайны, звяртаючы асаблівую ўвагу на развіццё актыўнага элемента ў абароне крэпасцяў.
Морыц і Олдэнбарневелт [правіць]
Дзяржаўным дарадцам Морыца з'яўляўся Ёхан ван Олдэнбарневелт. Часам паміж імі ўзнікалі частыя канфлікты. У 1609 годзе не зважаючы на пратэст Морыца Олдэнбарневелт падпісаў з Іспаніяй Дванаццацігадовае перамір'е, якое трывалася да 1621 года. Напружанне паміж дзяржаўцамі павялічвалася. 13 мая 1619 года Олдэнбарневелт быў арыштаваны, абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе і пакараны смерцю. Морыцу дасталася неабмежаванная ўлада. Ціснуў на свайго брата Фрэдэрыка Генрыха, каб апошні ажаніўся для захавання дынастыі. У 1621 годзе вайна з Іспаніяй аднавілася. У 1625 годзе Морыц Аранскі памёр, не пакінуўшы пасля сабе афіцыйных нашчадкаў.
Літаратура [правіць]
- Groen v. Prinsterer, «Maurice et Barnevelt» (Утрэхт, 1875).
- Mała Encyklopedia Wojskowa, 1967, Wydanie I
| Папярэднік: Вільгельм I Аранскі |
Штатгальтар Галандыі 1584-1625 |
Пераемнік: Фрэдэрык-Генрых Аранскі |