Вільгельм I Аранскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вільгельм I Аранскі
Willem van Oranje
Вільгельм I Аранскі
Вільгельм Аранскі. Праца А. Кея (1580).
1-ы Статхаўдэр Галандыі і Зеландыі
1579 — 10 ліпеня 1584
Папярэднік: Пасада заснавана
Пераемнік: Морыц Насаўскі
 
Веравызнанне: лютэранства, у 1573 годзе перайшоў у кальвінізм
Нараджэнне: 24 красавіка 1533(1533-04-24)
Дыленбург, Насау, Свяшчэнная Рымская імперыя
Смерць: 10 ліпеня 1584(1584-07-10) (51 год)
Дэлфт, Нідэрланды
Пахаваны: Дэлфт
Бацька: Вільгельм Насау-Дыленбургскі
Маці: Юліяна Штольберг-Вернігеродская

Вільгельм Аранскі — прынц Аранскі, граф Насау, правадыр паўстання ў Нідэрландах, супраць іспанскага панавання, якое паклала пачатак Васьмідзесяцігадовай вайне і прывяло да фармальнай незалежнасці Аб'яднаных правінцый(руск.) бел. у 1648 годзе.

Заможны дваранін Вільгельм першапачаткова служыў іспанскаму двару. Але незадаволены становішчам мясцовай арыстакратыі, пазбаўленнай палітычнай улады і іспанскім пераследам пратэстантаў, далучыўся да Нідэрландскага паўстання, адвярнуўшыся ад былых гаспадароў. Апынуўся найбольш уплывовым і палітычна здольным сярод паўстанцаў, здолеў атрымаць шэраг ваенных перамог у барацьбе з Іспаніяй. Абвешчаны іспанскім каралём па-за законам у 1580 годзе, быў забіты ў Дэлфце Жэрарам Бальтазарам.

Вільгельм Аранскі пры жыцці атрымаў мянушку Маўклівы. Ёсць некалькі тлумачэнняў паходжання гэтай мянушкі. Найбольш распаўсюджаным з'яўляецца тое, што ён рэдка гаварыў па спрэчных пытаннях у людных месцах, або цалкам пазбягаў разгавору на такія тэмы. У Нідэрландах ён таксама вядомы як Бацька Айчыны, дзяржаўны гімн Каралеўства Нідэрландаў напісаны ў яго гонар.

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

Вільгельм нарадзіўся ў замку Дыленбург, што ў сучаснай Германіі. Быў старэйшым сынам Вільгельма, графа Насау і Юльяны Штольберг-Вернігеродскай. Яго бацька ўжо меў дачку ад папярэдняга шлюбу, у яго маці таксама ўжо было чацвёра дзяцей ад папярэдняга шлюбу. 4 мая 1533 года быў ахрышчаны па лютэранскай традыцыі. Пасля яго нарадзіліся яшчэ чатыры браты — Ян (1535—1606), Людовік (1538—1574), Адольф (1540—1568), Хендрык (1550—1574) і восем сясцёр. Пасля смерці стрыечнага брата Рэнэ Аранскага, які памёр бяздзетным у 1544 годзе, Вільгельм успадкаваў усю яго маёмасць, у тым ліку тытул прынца Аранскага. З-за малалетняга ўзросту (было 11 гадоў), быў адданы пад рэгенства Карлу V. Карл, у сваю чаргу, патрабаваў даць Вільгельму каталіцкую адукацыю, за якой юнак быў напраўлены ў Брусель, дзе пад кіраўніцтвам Марыі Аўстрыйскай, на той час рэгентка Нідэрландаў, Вільгельм вывучаў мовы, ваенную справу і дыпламатыю. Пры двары ён стаў вядомы, як разпешчанае багатае дзіцё.

6 ліпеня 1551 Вільгельм ажаніўся на Ганне ван Эгманд, спадчынніцы зямлі свайго бацькі і атрымаў тытулы лорда Эдманда і графа Бюрэн . Ад шлюбу нарадзілася трое дзяцей: Марыя (1553—1554), Філіп-Вільгельм (1554—1618) і Марыя (1556—1616). У тым жа годзе Аранскі атрымаў тытул капітана ў кавалерыі . Пад заступніцтвам Карла V, ён хутка зрабіў кар'еру, стаўшы ў 22 года камандзірам імператарскага войска. У 1555 годзе стаў членам Дзяржаўнага савета, вышэйшай палітычнай установы ў Нідэрландах. У тым жа годзе Карл адрокся кароны на карысць свайго сына Філіпа ІІ.

24 сакавіка 1558 года памірае Ганна, пасля чаго Вільгельм пачынае раман з Евай Елівер, тут да шлюбу справа не дайшла, аднак ад адносінаў застаўся сын Юсцін. У 1559 годзе Філіп назначыў Вільгельма штатгальтэрам правінцый Галандыя, Зеландыя, Утрэхт і Бургундыя, значна павялічыўшы яго палітычную вагу.

Ад палітыка да паўстанца[правіць | правіць зыходнік]

Вільгельм, 1555 год

Хоць і не суперак іспанскаму каралю Вільгельм хутка стаў адным з найболей выбітных прадстаўнікоў апазіцыі ў Дзяржаным савеце. Апазіцыя выступала за наданне большай улады нідэрландскай арыстакратыі і абуралася іспанскаму засіллю ва ўпраўленні Нідэрландамі. Вільгельму не падабалася правадзімая рэгілійная палітыка, якая прадугледжвала ганенні на пратэстантаў. Васпітаны як лютэранін і католік адначасова, быў староннікам свабоды веравызнання. Тым часам палітыка святой інквізіцыі ў Нідэрландах, правадзімая кардыналам Гранвілем, справадзіла рост незадаволеннасці іспанскім урадам, сярод каталіцкага насельніцтва.

25 жніўня 1561 года Вільгельм Аранскі ажаніўся ў другі раз. Новай жонкай стала Ганна Саксонская, якую сучаснікі апісалі як «грозную і зланраўную», мяркуючы, што Вільгельм жаніўся на ёй, дзеля таго каб атрымаць большы ўплыў у Саксоніі, Гесэне і Пфальцы. У іх было пяць дзяцей: Гана(1562), Ганна (1563—1588), Морыц (1564—1566), Морыц (1567—1625) і Ямілія (1569—1629).

У 1565 годзе група дробнага дваранства, у тым ліку і малодшы брат Вільгельма Людовік, утварыла Канфедырацыю. І ўжо 5 красавіка перадала петыцыю Марыі Аўстрыйскай, у якой патрабавала спыніць пераслед пратыстантаў. З жніўня па кастрычнік Нідэрланды захлынула іконаборчая вайна, вядомая як Beeldenstorm. Кальвіністы незадаволеныя іспанскім прыгнётам супрацьпасіавілі ім каталіцкія абразы святых, лічачы, што гэта супярэчыць другому запавету Божаму. Падчас недавольстваў былі знішчаны статуі і абразы ў сотнях цэркваў і манастырах па ўсёй краіне. Між тым незадаволеннасць сярод насельніцтва расла і Марыя была вымушана пагадзіцца з патрабаваннямі канфедэрацыі, спадзяючыся, што арыстакратыя дапаможа навесці парадак. Пасля гэтых падзей Вільгельм пачынае сатруднічаць з канфедэрацыяй. На прыканцы 1566 і на пачатку 1567 гадоў стала ясна, што рэгентка не збіраецца выконваць сваіх абяцанняў. Пасля правалу некалькіх бунтаў, шматлікія кальвіністы і лютэране вырашаюць пакінуць Нідэрланды. Філіп ІІ незадаволенны сітуацыяй імкнецца спыніць беспарадак, гэтую місію ён даверыў герцагу Альбы Фернанда Альварэс дэ Таледа. Даведаўшыся пра прыбыццё іспанскіх войск, Вільгельм адпраўляецца ў родны Насау. У жніўні 1567 года Альварэс, прыбыўшы ў Нідэрланды, склікае савет на якім судзіць 10 000 удзельнікаў нядаўняй вайны (Крывавы савет). Вільгельм быў абвешчаны ворагам Іспаніі, яго маёмасць канфіскавана.

Як адзін з самых вядомых і папулярных палітыкаў, Вільгельм Аранскі ўзначаліў паўстанцаў. Ён спасіраваў пратыстанцкае пірацтва, якое нападал на прыбрэжныя гарады. Таксама стварыў армію, якая складалася ў асноўным з нямецкіх наёмнікаў. У 1568 годзе пад камандваннем брата Людовіка армія ўвайшла ў Паўночныя Нідэрланды. 23 мая рэвалюцыйнае войска атрымала перамогу над іспанскай арміяй, у бітве пры Герлігерлее. У адказ Альварэс прыгаварыў да смерці вядомых дваран і ўзначаліў паход на Гронінген. 21 ліпеня адбылася бітва пры Ёмінгене, дзе паўстанцы былі разгромленны. Сёння гэтыя дзве бітвы лічаца пачаткам Васімдзесятгадовай вайны.

Вайна[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Вільгельма стаў нацыянальным сцягам Нідэрландаў

У адказ на паразу, Вільгельм наймае шматлікую армію, аднак Альварэс імкнецца пазбегнуць сутычык паміж войскамі, прыняўшы пазіцыю чакання. Альварэс быў праў, праз кароткі час Вільгельм сутыкнуўся з фінансавымі цяжкасцямі, яму не хапала грошай для далейшага ўтрымання войск. Наступныя гады Вільгельм выношваў планы нападзення, але безпаспяхова. Між тым ён здолеў застацца папулярным сярод насельніцтва, дзякуючы моцнай прапагандзе, публікуючы брашуры і аркушы. Сваю дзейнасць таго часу, Вільгельм характарызаваў як барацьбу не супраць іспанскага караля, а як барацьбу з няўдалым праўленнем іншаземных рэгентаў і прысутнасцю замежных войск.

1 красавіка 1572 года пратыстанцкім піратам удалося захапіць горад Брыл, які застаўся без іспанскага гарнізону. Пасля, шмалікія гарады адчынілі свае дзверы. У хуткім часе ў руках паўстанцаў аказаліся амаль усе гарады Галандыі і Зеландыі, за выключэннем Амстэрдама і Мідэлбурга. Мяцежныя гарады ўтварылі Генеральныя штаты, выбраўшы сваім штатгальцерам Вільгельма Аранскага.

Тым часам паўстанцкая армія пачынае атрымліваць новыя перамогі па ўсёй краіне. Вільгельм са сваім войскам выступіў паходам у Паўднёвыя Нідэрланды, захапіўшы шэраг гарадоў, у тым ліку Лёвен і Рурманд. Ён спадзяваўся ўцягнуць у вайну французскіх пратыстантаў (гугенотаў), але гэты план праваліўся пасля Варфаламеяўскай ночы, якая азнаменавала сабою пачатак хвалі гвалту супраць гугенотаў па ўсёй Францыі. Пасля паспяховай іспанскай атакі, Вільгельм быў вымушаны адступіць у глыб краіны. Арганізованае войска Філіпа ІІ здолела вярнуць некаторыя гарады, часам забіваючы ўсіх гаражан, як у Мехелене або Зютфене. Іспанская армія сустракала паўсюдны супраціў, толькі пасля сямі месяцаў асады быў здабыты Харлем, цаною 8 000 забітых, што вымусіла адказацца ад асады Алкмара.

У 1574 годзе Вільгельм выіграў шэраг бітваў, у тым ліку і марскіх. Аднак рашучыя дзеянні іспанцаў прывялі іх да галоўнай перамогі ў бітве пры Мокерхейдзе, падчас якой загінулі два браты Вільгельма Людовік і Генрых. У тым жа годзе паўстанцам атрымалася зняць аблогу Лайдэна, доўгачаканная перамога паслужыла да ўказа Вільгельма, паводле якога быў створаны Лайдэнскі ўніверсітэт, першы ў Паўночных Нідэрландах.

24 красавіка 1575 года Вільгельм ажаніўся ў трэці раз. Яго папярэдні шлюб быў афіцыйна адменены ў 1571 годзе, з-за псіхічнай хваробы яго жонкі Ганны. Новай абранніцай стала Шарлота дэ Бурбон-Монпансье, якая нарадзіла яму шэсць дочак.

Пасля няўдалых мірных перамоў у Брэдзе ў 1575 годзе, вайна працягвалася. Яскравай навіной для паўстанцаў стала, вестка аб смерці аднаго з іспанскіх галоўнакамандуючых, і за адсутнасці заробкаў вялікая частка войска дэзерціравала. Да прыходу новага камандуючага, Хуана Аўстрыйскага, Вільгельм Аранскі здолеў пераканаць большасць гарадоў і правінцый у неабходнасці сумесных дзеянняў накіраваных на выгнанне іспанскіх войск, так званы Генцкі мір. Але ў яго не атрымалася дасягнуць адзінства ў пытанні аб рэлігіі. Каталіцкія гарады і правінцыі не давалі кальвіністам свабоды веравызнання, і наадварот.

Калі Хуан Аўстрыйскі ў 1577 годзе падпісаў Вечны ўказ, паводле якога прызнаваўся Генцкі мір, казалася, што вайна скончылася на карысць паўстанцаў. Але ў тым жа годзе Хуан захапіў Намюр і хваля абурэння зноў накрыла ўсе Нідэрланды. Герцаг Аўстрыйскі імкнецца паказаць, што ён гатовы да міру, але пры гэтым наўмысна не ідзе на перамовы. 24 верасня 1577 года Хуан урачыста ўвайшоў у Брусель.

Тым часам кальвіністы становяцца ўсё больш радыкальнымі, і спрабуюць забараніць каталіцызм у падуласных ім правінцыях. Па асабістых і палітычных прычынах, Вільгельм высупае супраць рэлігійнага перадзелу. Ён выступаў за свабоду веравызнання і разлічвай на палітычную патрымку, як пратэстантаў так і каталікоў. 6 студзеня 1579 года пяць паўднёвых правінцый, незадаволенныя дзеяннямі радыкальна настроенных паслядоўнікаў Вільгельма, аб'ядноўваюцца ў саюз, і прымаюць рэгенства Алясандра Фарнэзэ.

23 студзеня пяць паўночных правінцый ствараюць Утрэхцкі саюз, пацвердзіўшы сваё адзінства. Спачатку Вільгельм быў супраць саюза, марыўшы аб'яднаць усе правінцыі, аднак 3 мая ён афіцыйна прызнаў утварэнне. Утрэхцкі саюз пазней ператварыўся ў дэ-факта канстытуцыю і аставаўся адзінай сувязю паміж правінцыямі да 1595 года.

Фармальная незалежнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вільгельм і яго прыхільнікі шукалі падтрымкі звонку. Ён і дагэтуль некалькі разоў звяртаўся за дапамогай да Францыі, на гэты раз яму атрымалася заручыцца падтрымкай Генрыха ІІІ Валуа, герцаг, брат французскага караля. 23 верасня 1580 года паміж Генрыхам і Штатамі быў складзены дагавор, па якім герцаг атрымаў тытул «абаронца свабоды Нідэрландаў» і станавіўся новым правіцелем. 22 ліпеня 1581 года Генеральныя штаты аб'явілі аб сваім рашэнні больш не прызнаваць іспанскага караля Філіпа ІІ. Што стала фармальным абвяшчэннем незалежнасці.

18 сакавіка ў Антверпене адбылося пакушэнне на забойства Вільгельма. Ён здолеў выжыць, дзякуючы клопатам яго жонкі Шарлоты, якая неўзабаве памерла 5 мая.

Валуа не карыстаўся папулярнасцю ў насельніцтва. Для мясцовых жыхароў французы з'яўляліся ворагамі, тым больш, што новы васпан не цікавіўся пытаннямі рэлігіі, яго нават абвінавачвалі ў планірванні забойства Вільгельма. Правінцыі Зеландыя і Галандыя адмовіліся прызнаваць подданства Генрыха, а Вільгельм быў моцна раскрытыкаваны за навязванне «французскага накірунку». У адказ Генрых вырашыў захапіць сілаю Антверпен, але гаражане здолелі адстаяць свой горад. Пасля гэтай падзеі сітуацыя герцага стала безнадзейнай і ён пакінуў краіну.

Між тым Зеландыя і Галандыя захавалі Вільгельма ў якасці штатгальцера, абвясціўшы яго сваім сюверэнам. У разгар гэтых падзей Вільгельм бярэ свой чацвёрты і апошні шлюб з Луізай дэ Каліньі, ад якога нарадзіўся Фрэдэрык Генрых Аранскі.

Забойства[правіць | правіць зыходнік]

Месца забойства Вільгельма, на сцяне захаваліся адтуліны ад куль

Вільгельм быў забіты 10 ліпеня 1584 года іспанскім агентам Бальтазарам Жэрарам. Забойца хаваўся ў каралеўскіх пакоях, калі прынц увайшоў, стрэліў у яго тры разы. Ён памёр практычна імгненна. Пахаваны ў Дэлфце. Новым штатгальтэрам Зеландыі і Галандыі быў назначаны сын Вільгельма Морыц. Нідэрланды атрымалі незалежнасць пасля Вестфальскага міру ў 1648 годзе.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Rachfahl F., Wilhelm von Oranien…, Bd 1-3, Halle — Haag, 1906-24;
  • Blok P. J., Willem de Eerste Prins van Oranje, dl 1-2, Arnst., 1919-20;
  • Schelven A. A., Willem von Oranje, Haarlem, 2011.

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
іспанскія штатгальтары, Максіміліян Генінскі
Штатгальтар Галандыі
1572-1584
Пераемнік:
Морыц Аранскі