Фрэдэрык Генрых Аранскі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Фрэдэрык Генрых Аранскі (нідэрл.: Frederik Hendrik van Oranje; 29 студзеня 1584, Дэлфт — 14 сакавіка 1647, Гаага) — малодшы сын Вільгельма Аранскага, з 1625 года да сваёй смерці штатгальтэр Злучанных правінцый.
Пасля смерці свайго старэйшага брата Морыца Аранскага у 1625 годзе Фрыдэрык Генрых стаў яго пераемнікам на пасту штатгальтэра Нідэрландаў. Ён быў галоўнакамандуючым галандскімі войскамі падчас васьмідзесяцігадовай вайны за незалежнасць Нідэрландаў.
Сям'я [правіць]
Фрэдэрык Генрых жаніўся на Амаліі Сольмс-Браўнфельскай (1602–1675). Амалія нарадзіла Фрэдэрыку дзевяць дзяцей:
- Вільгельм II (1626-1650)
- Луіза Генрыэта (1627-1667), замужам за курфюрстам Брандэнбурга Фрыдрыхам Вільгельмам (1620–1688)
- Генрыэта Амалія (1628-1628)
- Лізавета (1630)
- Ізабела Шарлота (1632-1642)
- Альберціна Агнэса (1634-1696), замужам за графам Вільгельмам Фрыдрыхам Насау-Дзіцскім (1613–1664)
- Генрыэта Кацярына (1637-1708), замужам за князем Ангальт-Дэсау Іяганам Георгам II
- Фрыдрых Генрых (1639-1639)
- Марыя (1642-1688), замужам за пфальцграфам Зімерна Людвігам Генрыхам (1640–1674)
У Сеціве [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фрэдэрык Генрых