Антоні Ян Тышкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антоні Ян Тышкевіч
падскарбі надворны літоўскі
кастрычнік 1640 — 11 сакавіка 1645
Папярэднік Пётр Пац
Пераемнік Багуслаў Юрый Слушка
17-ы маршалак надворны літоўскі
11 сакавіка 1645 — 23 чэрвеня 1649
Папярэднік Казімір Леў Сапега
Пераемнік Крыштаф Завіша
чашнік вялікі літоўскі
1640 — кастрычнік 1640
Папярэднік Мікалай Абрамовіч
Пераемнік Аляксандр Жыжэмскі

Нараджэнне 1609
Смерць 23 чэрвеня 1649(1649-06-23)[1]
Род Тышкевічы
Бацька Ян Яўстах Тышкевіч
Маці Соф’я з Вішнявецкіх[d]
Жонка Крысціна са Швыкоўскіх[d]
Дзеці Уладзіслаў Тышкевіч і Н з Тышкевічаў[d]
Дзейнасць дыпламат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антоні Ян Тышкевіч (1609, Лагойск — 23 чэрвеня 1649) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Чашнік вялікі літоўскі (1640), падскарбі надворны літоўскі (1640—1645), маршалак надворны літоўскі (1645—1649), староста вількамірскі, адміністратар Берасцейскай эканоміі.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

З лагойскай лініі роду Тышкевічаў, старэйшы сын ваяводы берасцейскага Яна Яўстаха Тышкевіча і яго першай жонкі Сафіі Вішнявецкай, дачкі чаркаскага старосты Міхала Вішнявецкага. Меў братоў падкаморага берасцейскага Казіміра, біскупа віленскага Юрыя, ваяводу чарнігаўскага Крыштафа і чашніка кіеўскага Феліцыяна.

Нарадзіўся ў Лагойску ў 1609 годзе, рана страціў маці.

Ажаніўся з Хрысцінай Швыкоўскай, меў аднаго сына:

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1640 годзе назначаны чашнікам вялікім літоўскім, у тым жа годзе атрымаў пасаду падскарбія надворнага літоўскага.

У 1645 годзе назначаны маршалкам надворным літоўскім.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]