Мінай Піліпавіч Шмыроў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мінай Філіповіч Шмыроў
1967 CPA 3487.jpg
Паштовая марка з серыі «Партызаны Вялікай Айчыннай вайны — Героі Савецкага Саюза»
Мянушка

Бацька Мінай

Дата нараджэння

23 снежня 1891({{padleft:1891|4|0}}-{{padleft:12|2|0}}-{{padleft:23|2|0}})

Месца нараджэння

вёска Пунішча,
Веліжскі павет,
Віцебская губерня,
Расійская імперыя цяпер Віцебскі раён Віцебскай вобласці,

Дата смерці

3 верасня 1964({{padleft:1964|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:3|2|0}}) (72 гады)

Месца смерці

горад Віцебск,
Беларуская ССР

Прыналежнасць

Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Flag of Russian SFSR (1918-1937).svg РСФСР
Red Army flag.svg СССР

Званне
Генерал-маёр
Камандаваў

1-я Беларуская партызанская брыгада

Бітвы/войны

Першая сусветная вайна
Грамадзянская вайна ў Расіі
Вялікая Айчынная вайна

Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені
У адстаўцы

ганаровы грамадзянін г. Віцебска

Мінай Піліпавіч ШМЫРОЎ, партызанскі псеўданім Бацька Мінай (1 (23) снежня 1891, в. Пунішча Веліжскага павета Віцебскай губерні, — 3 верасня 1964, Віцебск) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну.

У арміі з 1913 года. Быў удзельнікам Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, баёў супраць войск Краснова, Карнілава, Юдзеніча, арганізатарам першага партызанскага атрада ў Віцебскай губерні. 3 1921 г. быў камандзірам атрада па барацьбе з бандытызмам на Віцебшчыне.

У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені 1941 г. ён арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад у Суражскім раёне, які потым увайшоў у склад 1-й Беларускай партызанскай брыгады. Дарэчы, гэтая брыгада ўдзельнічала ў абароне «Віцебскіх варот». Партызаны «Бацькі Міная» наносілі ўдары па жалезных дарогах, шашы, водных камунікацыях, узрывалі масты і склады, пускалі пад адхон эшалоны гітлераўцаў. Спрабуючы захапіць партызанскага кіраўніка, фашысты ў кастрычніку 1941 г. узялі заложнікамі чатырох яго дзяцей, сястру і маці жонкі. Спробы партызан вызваліць сям'ю партызанскага камандзіра не ўдаліся. 14 лютага 1942 года пасля чатырох месяцаў катаванняў дзеці і сваякі Шмырова былі расстраляны.

15.08.1944 г. за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, М. П. Шмырову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пасля вайны быў на савецкай і гаспадарчай рабоце ў Віцебску. Член ЦВК БССР у 1935—37 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—63 гг.

Ганаровы грамадзянін Віцебска.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белевич, А. П. У батьки Миная / А. П. Белевич. — М., 1978. — 103 с. — (Герои Советской Родины).
  • Бялевіч, А. Мінай Шмыроў / А. Бялевіч. — Мн., 1969. — 131 с.
  • Васильева, М. П. По следам героя / М. П. Васильева. — Мн., 1974. — 64 с.
  • Подлипский, А. Детям батьки Миная / А. Подлипский // Народнае слова. — 2007. — 12 чэрв. — С.6.
  • Саблин, В. В. Батька Минай : документальная повесть / В. В. Саблин. — Мн., 1959. — 240 с.
  • Шмырев М. Ф. / авт. текста С. А. Аслезов. — Мн., 1978. — 32 с. — (Жизнь — подвиг).
  • Шмырев Минай Филиппович // Долготович, Б. Д. Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. — Мн., 2008. — С. 69-70.

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]