Міхаіл Міхайлавіч Чарняўскі
Міхаіл Міхайлавіч Чарняўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 сакавіка 1938[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 студзеня 2013[1] (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Міхалюк Чарняўскі[d] |
Жонка | Святлана Чарняўская[d] |
Род дзейнасці | дзіцячы пісьменнік, гісторык, археолаг, пісьменнік |
Навуковая сфера | археалогія, гісторыя, матэрыяльная культура[d][2], культура[2], каменны век[2], бронзавы век[2], tribal art[d][2] і дзіцячая літаратура[2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар | |
Партыя |
Міхаіл Міхайлавіч Чарняўскі (7 сакавіка 1938, в. Круці, гміна Мядзел, Пастаўскі павет — 20 студзеня 2013[3], Мінск, Беларусь) — беларускі археолаг, пісьменнік. Кандыдат гістарычных навук (1971).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1960). З 1962 года быў сярод удзельнікаў г.зв. «Акадэмічнага асяродку». З сярэдзіны 1960-х гадоў быў сябрам творчага аб’яднання мастакоў «На Паддашку». З 1966 года навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі. Падчас разгрому «Акадэмічнага асяродку» спецслужбамі ў 1973—1974 гадах быў звольнены з АН БССР, працаваў рознарабочым. Пазней зноў працаваў у Інстытуце гісторыі АН, але да Перабудовы быў невыязным. У 1990—2001 гадах — загадчык аддзела археалогіі каменнага і бронзавага вякоў. Выкладаў у БДУ.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Кірункі навуковай дзейнасці: матэрыяльная і духоўная культура плямён каменнага і бронзавага вякоў на тэрыторыі паўночна-заходняй Беларусі, першабытнае мастацтва на тэрыторыі Беларусі. Праводзіў раскопкі помнікаў фінальнага палеаліту, мезаліту і неаліту ў басейнах Нёмана і Віліі, першабытных стаянак Крывінскага тарфяніку на Віцебшчыне. Вывучаў крэменездабыўныя шахты каля г.п. Краснасельскі і в. Карпаўцы Ваўкавыскага раёна, шэраг помнікаў бронзавага веку Панямоння. Вылучыў нёманскую культуру, крывінскі варыянт нарвенскай культуры. Даследаваў сярэдневяковы г. Мядзел (1982), замак у Лоску Валожынскага раёна (1987, разам з З. С. Пазняком).
Аўтар навуковых, навукова-папулярных і празаічных твораў. Адзін з аўтараў «Нарысаў па археалогіі Беларусі» (ч. 1, 1970), кнігі «Беларуская археалогія: Дасягненні археолагаў за гады Савецкай улады» (1987), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1, 1987), «Археалогіі Беларусі» (т. 1, 1997), «Гісторыі Беларусі» (т. 1, 2000). Падрыхтаваў да публікацыі ўспаміны Ларысы Геніюш «Споведзь» (Маладосць. 1990. № 1-6). У 2000-я гады выдаў шэраг кніжак, у т.л. «Як пошуг маланкі» — пра Расціслава Лапіцкага, «Дзесяць бітваў» — пра найбольш значныя для беларускай гісторыі бітвы.
Вывучаў гісторыю Павілля і Нарачанскага краю[4].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Меў брата Мяфодзія (1930—2000), чый сын Ігар (нар. 1955) таксама стаў археолагам[5].
У шлюбе са Святланай Піменавай (нар. 8 красавіка 1946), урачом-педыятрам 10-й дзіцячай гарадской клінічнай паліклінікі г. Мінска, пакінуў сына Максіма (нар. 6 жніўня 1976), таксама археолага, і дачку Алесю (нар. 15 сакавіка 1969), мастацтвазнаўцу і арт-крытыка, якая ў шлюбе з археолагам Вадзімам Беляўцом (нар. 2 жніўня 1970) нарадзіла сына Яна-Севярына (нар. 1999) і дачку Марту-Марыю (нар. 2002)[5]
Творы
[правіць | правіць зыходнік]На беларускай мове
[правіць | правіць зыходнік]- Галоўск / М. М. Чарняўскі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А — К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 212—213. — ISBN 978-985-11-0354-2.
- Гісторыя Беларусі у ілюстрацыях // Маладосць. — 1993. — № 1. — С. 241—248; № 2. — С. 246—252; № 3. — С. 248—255; № 4. — С. 238—255; № 5. — С. 249—255; № 6. — С. 249—255; № 7. — С. 244—252; № 8. — С. 248—255; № 9. — С. 247—253; № 10. — С. 246—255; № 11. — С. 248—255; № 12. — С. 242—246.
- Чарняўскі М. М. Ілюстраваная гісторыя старадауняй Беларусі, — Мінск: Выдавецкі цэнтр БДУ, 2003. — 144 с., іл.
- Да гісторыі выяўлення і даследавання тарфяніковай стаянкі Крывіна 1 (1934—1963) / Міхал Чарняўскі // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2006. — № 21. — С. 16 — 24.
- Разведчык першай сусветнай // Нарачанская зара [Мядзельскі раён]. — 1993. — № . — 22 верасня. — С.
На рускай мове
[правіць | правіць зыходнік]- Исследования Неманско-Двинского отряда / М. М. Чернявский // Археологические открытия 1978 года. — М.: Наука, 1979. — С. 447.
- Исследование неолитических поселений Кривинского торфяника / М. М. Чернявский // Древности Белоруссии: Доклады к конференции по археологии Белоруссии: март 1969 / АН БССР, Сектор археологии Института истории, Белорусское общество охраны памятников истории и культуры; Под ред. В. Д. Будько, П. Ф. Лысенко, Л. Д. Поболь, М. М. Чернявского. — Мн., 1969. — С. 71 — 88.
- Работы Красносельского отряда // Археологические открытия 1985 года / Институт археологии Академии наук СССР; [От. ред. В. П. Шилов]. — М.: Наука, 1987. — 653, [1] с.: ил. — С. 472—473.
Зноскі
- ↑ а б Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 16 жніўня 2024.
- ↑ а б в г д е Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Умер Михаил Чернявский
- ↑ Барыс С. В., Рогач А. В. Нарачанка і яе берагі. — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — С. 649. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.
- ↑ а б Радавод
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 243. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 147. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Успаміны Міхася Чарняўскага // «Наша Ніва»
- Міхась Чарняўскі: «Зямлю можна чытаць як кнігу» Архівавана 5 чэрвеня 2012. // «Рэгіянальная газета»
- Нарадзіліся 7 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Віленскім ваяводстве (1926—1939)
- Памерлі 20 студзеня
- Памерлі ў 2013 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя ў Мядзельскім раёне
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Выкладчыкі БДУ
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Члены Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Мядзельскім раёне
- Археолагі Беларусі