Міхаіл Андрэевіч Міларадавіч
Міхаіл Андрэевіч Міларадавіч (1 (12) кастрычніка 1771 − 15 (27) снежня 1825), расійскі вайсковы дзеяч, герой вайны з Напалеонам, генерал ад инфантэрыі.
Быў запісаны ў гвардыю, з сямі гадоў за мяжой, у Германіі і Францыі. Чатыры года вучыўся ў Кенігсбергскім універсітэце, два года ў Гецінгене, затым для ўдасканалення вайсковых ведаў адправіўся ў Страсбург і Мец.
Удзельнічаў у руска-шведскай вайне 1788—1790. Падчас Італьянскага і Швейцарскага паходаў А. В. Суворава быў дзяжурным генералам у яго штабе. Камандуючы воінскімі злучэннямі, адзначыўся ў бітвах кампаніі 1805, у руска-турэцкай вайне 1806—1812, у Барадзінскай бітве, замежных паходах рускай арміі 1813—1814. З 1818 вайсковы губернатар Санкт-Пецярбурга. Быў смяротна паранены на Сенацкай плошчы ў час паўстання дзекабрыстаў 25 снежня 1825 і на наступны дзень памёр.
| Папярэднік |
22-і Генерал-губернатар Санкт-Пецярбурга 19 (31) жніўня 1818 - 15 (27) снежня 1825 |
Наступнік |
