Сенацкая плошча Санкт-Пецярбурга

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Медны коннік і будынак сената

Сенацкая плошча (у 1923-2008 - Плошча Дзекабрыстаў) — адна з цэнтральных плошчаў Санкт-Пецярбурга. Знаходзiцца ля заходняй ускраіны Аляксандраўскага саду.


Гісторыя[правіць]

Сенацкая плошча была названая так у 1763 годзе пасля размяшчэння на ёй ўрадавай ўстановы Сената. Для патрэб дзяржавы быў прыстасаваны былы асабняк віцэ-канцлера Бястужава-Руміна. У цяперашні час - рэзідэнцыя Канстытуцыйнага Суда РФ.

Сенацкая плошча з'яўляецца адной з самых старых плошчаў Санкт-Пецярбурга. Яна пачала фармавацца ў 1704 годзе, першапачаткова як частка гласіса пры Адміралцействе. Адміралцейства задумвалася не толькі як верф, але і як крэпасць. Таму вакол спатрэбілася стварыць свабодную прастору.

У 1782 годзе на плошчы быў адкрыты помнік Пятру I («Медны коннік»). Пасля гэтай падзеі плошча атрымала новую назву - Пятроўская плошча. Аднак сярод пецябруржцаў гэта назва не прыжылася, плошча па-ранейшаму ва ўжытку называлі Сенацкай.