Хрысціян Вольф

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хрысціян фон Вольф
ням.: Christian Freiherr von Wolff
Christian Wolff.jpg
Дата нараджэння:

24 студзеня 1679(1679-01-24)

Месца нараджэння:

Брэслау, Сілезія, Свяшчэнная Рымская імперыя

Дата смерці:

9 красавіка 1754(1754-04-09) (75 гадоў)

Месца смерці:

Гале, Саксонія, Свяшчэнная Рымская імперыя

Краіна:

Banner of the Holy Roman Emperor (after 1400).svg Свяшчэнная Рымская імперыя

Навуковая сфера:

матэматыка, філасофія, юрыспрудэнцыя

Альма-матэр:

Іенскі ўніверсітэт

Хрысціян Вольф (ням.: Christian Freiherr von Wolff; 24 студзеня 1679, Брэслау, Сілезія, Свяшчэнная Рымская імперыя9 красавіка 1754, Гале, Саксонія, Свяшчэнная Рымская імперыя) — нямецкі вучоны-энцыклапедыст, філосаф, юрыст і матэматык, адзін з найбольш прыкметных філосафаў у перыяд пасля Лейбніца і да Канта, заснавальнік мовы нямецкай філасофіі.

Вольф выступіў галоўным чынам як папулярызатар і сістэматызатар ідэй Г. Лейбніца, на аснове якіх імкнуўся распрацаваць адзіную і ўсеабдымную сістэму ведаў. Вольф лічыў, што фізіка вывучае цела - "простыя субстанцыі", рух якіх тлумачыцца механічнай прычыннасцю, пнеўматалогія - дзейнасць духаў, матэматыка — велічыні рэчаў, этыка, натуральнае права і палітыка - волю як уласцівасць душы. Задача "першай філасофіі" (ці "анталогіі") - зразуменне ўсеагульнай сувязі ўсіх духоўных і цялесных сутнасцей, якую Вольф разумеў як вызначаную богам мэтазгоднасць існага. Псіхалогію Вольф падзяляў на эмпірычную і рацыянальную: першая разглядае душу з боку яе сувязі з целам, другая ж займаецца нязменнай, несмяротнай душой. Вольф быў прыхільнікам асвечанага абсалютызму. Паслядоўнік Г. Гроцыя, адстойваў тэорыю натуральнага права; Вольфу належыць шэраг прац па міжнароднаму публічнага праве, філасофія Вольфа і яго школы панавала ў нямецкіх універсітэтах да з'яўлення "крытычнай філасофіі" Канта і атрымала распаўсюджванне таксама ў іншых краінах. Творы Вольфа, напісаныя на нямецкай мове, шмат у чым вызначылі нямецкую філасофскую тэрміналогію.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]