Мішэль Фуко

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Мішэль Поль Фуко (фр. Michel Foucault, 15 кастрычніка 1926, Пуацье25 чэрвеня 1984, Парыж) — французскі філосаф, тэарэтык культуры і гісторык.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаў адукацыю ў Сарбоне, вывучаў псіхалогію і філасофію ў Лільскім універсітэце. Выкладаў у розных французскіх універсітэтах. З 1970 — на кафедры гісторыі сістэм мыслення ў Калеж дэ Франс.

Стварыў першую ў Францыі кафедру псіхааналізу, быў выкладчыкам псіхалогіі ў Вышэйшай нармальнай школе і ва універсітэце горада Ліль, загадваў кафедрай гісторыі сістэм мыслення ў Каллеж дэ Франс. Працаваў у культурных прадстаўніцтвах Францыі ў Польшчы, ФРГ і Швецыі. Кнігі Фуко аб сацыяльных навуках, медыцыне, турмах, праблеме вар'яцтва і сексуальнасці зрабілі яго адным з самых уплывовых мысляроў XX стагоддзя.

Навуковая і даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Першая кніга — «Разумовая хвароба і асоба». Аўтар прац «Вар'яцтва і цывілізацыя», «Дысцыплінаваць і наказваць» (1975) і інш. У кнізе «Гісторыя вар'яцтва ў класічную эпоху» (1961) сцвярджаў, што ў «эпоху розуму» (канец XVII-XVIII ст.) узнікла новае разуменне вар'яцтва, калі хворых людзей пачалі заключаць у бальніцы, будаваць дамы для звар'яцелых, рыхтаваць лекараў новай спецыяльнасці. У кнізе «Нараджэнне клінікі» (1963) разглядаецца праблема ўзнікнення клінічнай медыцыны ў перыяд Вялікай Французскай рэвалюцыі. Галоўная праца М. Фуко — «Словы і рэчы» (1966) — прысвечана даследаванню гуманітарных навук і тых структур мыслення, якія ім папярэднічалі. Аўтар кнігі «Археалогія ведаў» (1969), у якой зроблена спроба апісаць новую метадалогію. У трохтомнай працы па гісторыі сексуальнасці М. Фуко зрабіў выснову пра тое, што віктарыянская эпоха была апантана сексам, аднак грамадствам дапускаліся толькі пэўныя формы адпаведнага дыскурсу.

Погляды М. Фуко вызначаліся халізмам, г.зн. бачаннем сістэмы ведаў як звязанага цэлага, а не сукупнасці асобных адзінак, а таксама асаблівай увагай да слоў, сувязей паміж выказваннямі і адначасова імкненнем да выяўлення глыбінных структур дыскурсу.

Commons