Наталля Васільеўна Шчэрба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Шчэрба
укр.: Наталія Василівна Щерба
Наталля Шчэрба на Маскоўскай кніжнай выстаўцы-кірмашу 2011
Наталля Шчэрба на Маскоўскай кніжнай выстаўцы-кірмашу 2011
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Vasilisa Ogneva
Дата нараджэння 16 лістапада 1981(1981-11-16)[1] (42 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца
Гады творчасці з 2005
Жанр раман і фэнтэзі
Мова твораў руская
Прэміі Еўракон 2010(ESFS Awards), пераможца ў намінацыі «Найлепшая дзіцячая кніга» прэміі OZON.ru ONLINE AWARDS-2015 (Цыкл «Часодеи»)
instagram.com/sherbanat/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Наталля Васільеўна Шчэрба (укр.: Наталія Василівна Щерба; нар. 16 лістапада 1981[2], Маладзечна, БССР) — рускамоўная ўкраінская[2] пісьменніца. Піша творы для падлеткаў у жанрах фэнтэзі ды фантастыка. Наталля жыве ва Украіне, у горадзе Івана-Франкоўск. Яе больш вядомымі творамі з’яўляюцца цыклы падлеткавых раманаў «Часодеи», «Чародол», «Лунастры» і «Финиста».

Дзяцінства і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў горадзе Маладзечна (БССР) 16 лістапада 1981 года. Дзяцінства правяла у Расіі. Улюбленым школьным прадметам будучай пісьменніцы была літаратура, якая натхняла да напісання уласных твораў. Сярод улюбленых аўтараў былі Аляксандр Дзюма, Жуль Верн, Усевалад Нястайка, Марк Твэн, Оскар Уайльд, Міхаіл Булгакаў, Кір Булычоў, Астрыд Ліндгрэн, Джаан Роўлінг. Яшчэ ў дзяцінстве Шчэрба цікавілася таямніцамі часу, любіла фантазаваць і марыла стаць пісьменніцай[3]. Таксама Наталля захаплялася маляваннем і прафесійна займалася у-шу (заняткі яна наведвае і дагэтуль). Улюбленая зброя — даа (меч), палка і баявы веер.

Першымі чытачамі Наталлі сталі аднакласнікі. Падчас вучобы ў школе яна складала вясёлыя аповесці. Вынікам гэтай творчасці стаў невялікі раман пра «геаграфіцу-іншапланетніцу» і аднакласнікаў.

Пасля сканчэння вучобы ў школе паступіла ў Кіеўскую акадэмію лёгкай прамысловасці. Пасля сканчэння чацвёртага курса Наталля вырашыла не працягваць вучобу, таму што ўжо мела ўласнае атэлье моды, дзе і працавала, шыючы вячэрнія сукенкі, гарнітуры для сцэны і вывучаючы старадаўнюю вышыўку.

Пачатак творчасці[правіць | правіць зыходнік]

Першы публічны літаратурны твор Наталлі Шчэрбы выйшаў у 2005 годзе: было апублікавана фантастычнае апавяданне пра русалак «На дне». У той час аповесць набыла вядомасць дзякуючы ўдзелу ў літаратурным спаборніцтве. Спачатку пісьменніца вырашыла ўзяць удзел, каб пасмяяцца з дадзенай тэмы. У выніку твор усім вельмі спадабаўся і Наталля стала пераможцай.

У 2008 годзе выйшаў першы раман пісьменніцы — «Быць чараўніцай», які апасля атрымаў шэраг прэмій. У 2010 годзе выйшаў фантастычны раман «Двухаблічны свет».

У 2010 годзе пісьменніца атрымала прэмію «Еўракон-2010» у намінацыі «Найлепшы малады фантаст Еўропы» (прэмія «EuroCon (ESFS Awards)»)[4]. У тым жа годзе яна атрымала гран-пры конкурса «Новая дзіцячая кніга» у намінацыі «Прыгоды і фэнтэзі» з кнігай «Часовой ключ».

Найвядомейшая серыя кніг пісьменніцы («Часодеи») убачыла свет спачатку на расійскай мове: першая кніга «Часодеи. Часовой ключ» (сакавік 2011 года), другая кніга «Часодеи. Часовое сердце» (кастрычнік 2011 года), трэцяя кніга «Часодеи. Часовая башня» (29 лютага 2012 года), чацвёртая кніга «Часодеи. Часовое имя» (1 снежня 2012), пятая кніга «Часодеи. Часограмма» (2013 год), шостая кніга «Часовая битва» (2014 год). У 2015 годзе выйшла энцыклапедыя па часавому свету — «Часодейная книга». Падчас 2015—2017 гадоў кнігі пераклалі на ўкраінскую, польскую, чэшскую ды славацкую мовы.

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Цыкл «Часодеи» — быў перакладзены на ўкраінскую, чэшскую, славацкую, польскую і вугорскую мовы.
  • Цыкл «Лунастры» — быў перакладзены на ўкраінскую і вугорскую мовы.
  • Цыкл «Чародол» — быў перакладзены на ўкраінскую, чэшскую і вугорскую мовы.
  • Цыкл «Финиста» — быў перакладзены на ўкраінскую мову.

Зноскі

  1. ПроДетЛит — 2019.
  2. а б Ольга ГОНЧАРОВА | Сайт «Комсомольской правды». Автор серии «Часодеи»: Я никогда не считала фантастику уходом от реальности (руск.). KP.RU - сайт «Комсомольской правды» (3 траўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 7 траўня 2019.
  3. «Налаштуватись на роботу допомагає цілковита тиша і ледь чутний цокіт годинника». http://svitfantasy.com.ua. Світ фентезі (2014). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2017.
  4. Премия «EuroCon (ESFS Awards)»