Джаан Роўлінг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джаанна Мюрэй Роўлінг
Joanne Murray Rowling
Jk-rowling-crop.JPG
Джаан Роўлінг
Псеўданімы:

Дж. К. Роўлінг,
Ньют Скамандэр,
Кенільворці Вісп[Крыніца?]

Месца нараджэння:

Гластэршыр, Англія

Грамадзянства:

Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія

Род дзейнасці:

празаік

Кірунак:

фэнтэзі

Жанр:

раман

Дэбют:

Гары Потэр і філасофскі камень

Прэміі:

Прэмія Х'юга (2001)

jkrowling.com
Творы на сайце Lib.ru


Джаан Роўлінг (англ.: Joanne Rowling; 31 ліпеня 1965) — англійская пісьменніца, якая піша пад псеўданімам Джаан Кэтлін Роўлінг (англ.: Joanne Katheline Rowling) — аўтар серыі раманаў пра Гары Потэра (19972007), якія перакладзеныя больш чым на 60 моў, у тым ліку на беларускую (толькі электронны варыянт). У 2001 годзе Джаан Роўлінг за кнігу «Гары Потэр і Кубак Агню» атрымала прэмію Х'юга. Кавалер Ордэна Ганаровага легіёна (2009)[1].

Імя[правіць | правіць зыходнік]

Сапраўднае імя пісьменніцы — Джаанна Мюрэй Роўлінг, а не Джаан Кэтлін Роўлінг, як многія думаюць. Перад першай публікацыяй выдавецтва баялася, што хлопчыкі будуць неахвотна купляць кнігу, якую напісана жанчынай. Таму Роўлінг папрасілі паставіць ініцыяламі замест поўнага імя. Пры гэтым, у выдавецтве хацелі, каб ініцыялы складаліся з дзвюх літар. Роўлінг абрала для другога ініцыяла імя сваёй бабулі, Кэтлін. Таксама гэта імя яна абрала яшчэ і з-за сугучнасці — у англійскай мове літара «К» вымаўляецца сугучна з «J».

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Экранізацыі[правіць | правіць зыходнік]

Паводле жадання Роўлінг усе фільмы здымаліся ў Вялікабрытаніі і акцёры таксама ўсе брытанскія. Кампанія Warner Bros. строга прытрымліваецца гэта жадання аўтара.[2]

Камерцыйны поспех кніг[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі былі перакладзены больш чым на 60 моў. Прададзена больш за 400 млн асобнікаў[3].

Па дадзеных брытанскай газеты Sunday Times, маёмасць пісьменніцы ў 2008 годзе ацэньвалася ў 560 млн фунтаў стэрлінгаў, 12 месца сярод самых багатых жанчын у Вялікабрытаніі[4].

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Джаан Роўлінг працавала сакратаром у дабрачыннай арганізацыі Amnesty International.
  • Першая кніга пра Гары Потэра была напісана на старой пішучай машынцы.
  • Астэроід № 43844 па прапанове астранома з Чыкага Марка Хамергрэна, які адкрыў яго, у гонар знакамітай пісьменніцы атрымае імя Роўлінг.[5]
  • У чэрвені 2006 года брытанская публіка назвала Джаан Роўлінг «самай вялікай з аўтараў цяперашняга часу». Джаан Роўлінг заняла ў апытанні першае месца, сабраўшы галасоў амаль у тры разы больш за Тэры Пратчэт, аўтар твораў у жанры фэнтэзі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]