Томас Хант Морган

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Томас Хант Морган

Томас Хант Морган (англ.: Thomas Hunt Morgan, 1866 — 1945) — амерыканскі біёлаг, адзін з заснавальнікаў генетыкі. Першым пачаў доследы на дразофілах, абгрунтаваў храмасомную тэорыю спадчыннасці. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1933).

За сваю выдатную кар'еру напісаў 22 кнігі і 370 іншых навуковых прац. З яго падачы Drosophila стала галоўным мадэльным арганізмам у сучаснай генетыцы. З аддзялення біялогіі, якое ён заснаваў у Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце, выйшла сем лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі.