Нойшванштайн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Нойшванштайн
ням.: Schloß Neuschwanstein
47°33′27″ пн. ш. 10°44′58″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль неараманскі стыль і неаготыка
Архітэктар Christian Jank[d], Eduard Riedel[d], Georg von Dollmann[d] і Julius Hofmann[d]
Заснавальнік Людвіг II[d]
Дата заснавання 1869
Вышыня 65 м
Матэрыял цэгла, вапняк і пясчанік
Сайт neuschwanstein.com
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Замак Нойшванштайн (ням.: Schloß Neuschwanstein [nɔy’ʃvanʃtain], літаральна: «Новы лебядзіны камень») — замак XIX стагоддзя каля невялікага горада Фюсэн і Замка Хоэншвангау ў паўднёва-заходняй частцы Баварыі, непадалёк ад аўстрыйскай мяжы. Замак з’яўляецца збудаваннем у Баварыі, якое наведваецца і фатаграфуецца часцей за ўсё.

Будаўніцтва замка пачалося ў 1869 годзе каралём Людвігам II, таксама вядомым пад мянушкай Людвіг Утрапёны. Замак быў спраектаваны Крыстыянам Джанкам, прыдворным архітэктарам Людвіга II. Нойшванштайн размешчаны непадалёк ад Замка Хоэншвангау, які пабудаваў бацька Людвіга II Максіміліян II, і возера Альп-Зэе. За растрачанне казны на будоўлю Людвіг II быў адхілены ад улады яшчэ да сканчэння будаўніцтва. Пасля таямнічай смерці Людвіга II у 1886 годзе замак з выдатным інтэр’ерам быў адкрыты для наведвання. На вялікай колькасці карцін былі паказаныя сцэны з розных опер Рыхарда Вагнера. Аднак пэўныя пакоі не былі ўпрыгожаныя, да смерці Людвіга было скончана аздабленне толькі 14 пакояў. Тым не менш, цалкам адкрыты для турыстаў ён быў на 3,5—4 гады пазней, калі былі дабудаваныя пэўныя вонкавыя часткі.

У інтэр’ерах замка галоўную ролю выконваюць выявы да опер Вагнера і старых нямецкіх легенд. Лебядзіны матыў — тое, чым пранізаная ўся архітэктура замка і мастацкія ўпрыгожанні. Лебедзь — геральдычная птушка старога роду графаў Швангау, пераемнікам гэтага роду лічыў сябе бацька Людвіга, Максіміліян II Баварскі.

Пад канец Другой сусветнай вайны частка золата Рэйхсбанка захоўвалася ў замку. У апошнія дні вайны золата было вывезенае ў невядомым кірунку. Паводле чутак, яно было затопленае ў бліжэйшым возеры Алат. У замку таксама захоўваліся скрадзеныя каштоўнасці, карціны, мэбля, якія прызначаліся для асабістай калекцыі Гітлера.

На Нойшванштайн адкрываецца цудоўны від з бліжэйшага мосту Marienbrücke.

Культурныя алюзіі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  3. Le Chateau d’Usse Архівавана 28 верасня 2010. (англ.)
  4. Le Chateau de la Belle au Bois Dormant Архівавана 8 лютага 2009. (англ.) (ням.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]