Паліндром

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Магічны квадрат з фразай SATOR AREPO TENET OPERA ROTAS (лац.: Сейбіт Арэпа ледзь трымае колы), чытаецца ва ўсіх кірунках

Паліндро́м — слова, выраз, лік ці нейкая іншая паслядоўнасць элементаў, якая супадае з сваім люстэркавым адлюстраваннем, чытаецца аднолькава і злева направа і справа налева. Пры гэтым прагалы і знакі пунктуацыі звычайна не зважаюць.

Слова паліндром паходзіць ад грэчаскага palin (παλιν) — «назад» і dromos (δρóμος) — «шлях, накірунак». Паліндромы вядомыя з даўніх часоў. Старажытныя грэкі на фантанах змяшчалі надпіс «Νίψον ανομήματα μη μόναν όψιν» (мыйце свае грахі так сама як і твар). Ад грэкаў паліндромы перайшлі да рымлян. Найвядомы лацінскі паліндром «Sator Arepo Tenet Opera Rotas» (магчымы пераклад: Сейбіт Арэпа ў працы трымае колы) можна размясціць у квадрат, і ён чытаецца як па радках, так і па слупках:

Прыклады паліндромаў[правіць | правіць зыходнік]

Sum summus mus (я — наймацнейшы мыш)
  • маратхі: नवजीवन (новае жыццё)
  • нямецкая: Reit nie tot ein Tier (ніколі не заганяй жывёлу да смерці)
  • польская: Kobyła ma mały bok (кабыла мае малы бок)
  • руская: Кит на море — романтик (кіт на моры — рамантык)
  • эсперанта: Ora trovo: vortaro! (залатая знаходка: слоўнік!)

У паліндрамічны дзень 20 лютага 2002 года Петэр Норвіг стварыў камп'ютарную праграму, якая згенеравала найдаўжэйшы паліндром[1] на англійскай мове. Ён складаецца з 17 259 словаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons