Панторма
| Джакопа Панторма | |
Партрэт Джакопа Панторма працы Джорджа Вазары |
|
| Імя пры нараджэнні: |
Jacopo Carucci |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: |
Панторма, прыгарад Эмполі |
| Дата смерці: |
2 студзеня 1557 (62 года) |
| Месца смерці: | |
| Стыль: | |
| Уплыў: | |
| Уплыў на: | |
Панторма (сапраўднае імя Jacopo Carucci; 24 мая 1494, Панторма, цяпер прыгарад Эмполі — 2 студзеня 1557, Фларэнцыя) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік фларэнтыйскай школы, адзін з заснавальнікаў маньерызму.
Змест |
Творчасць[правіць]
У дзесяцігадовым узросце, страціўшы бацьку, Панторма адправіўся ў Фларэнцыю, дзе і правёў усё сваё жыццё. Ён вучыўся ў П'еро дзі Козіма і Андрэа дэль Сарта. У ранніх працах адбіваецца ўплыў Леанарда да Вінчы і Сарта (роспіс люнеты на віле Медычы ў Поджа-а-Каяна). Позні вялікі ўплыў на яго творчасць аказала знаёмства з гравюрамі Дзюрэра. Паступова Панторма адыходзіць ад традыцыі Рэнесансу. Значныя працы: «Хрыстос ва Эмаусе», 1525, Уфіцы, Фларэнцыя; «Мадонна са святым Іосіфам і Іаанам Хрысціцелем», Эрмітаж, Санкт-Пецярбург; «Сустрэча Марыі і Елізаветы», царква Сан-Мікеле, Карміньяна, 1528—1530.
«Зняцце з крыжа»[правіць]
Адной з лепшых лічыцца «Зняцце з крыжа» (1528, Фларэнцыя, царква Санта-Фелічыта). У карціне адсутнічае выразнасць прасторавых адносін, фігуры набліжаны да пярэдняга плану. Адсутнасць цвёрдай апоры кампазіцыі стварае ўражанне няўстойлівасці, падкрэслівае драматызм і напружанасць аднаго з першых твораў маньерызму.
Галерэя[правіць]
-
Святы Іеранім. 1525-1530. Музей Зямлі, Ніжняя Саксонія, Гановер
-
Зняцце з крыжа. 1525-1528. Алтарная карціна у капэле Капоні цэрквы Санта-Фелічыта ў Фларэнцыі
Літаратура[правіць]
С. Дзуффи Большой атлас живописи — М.: Олма-Пресс, 2002. — С. 116,117. — 431 с. — ISBN 5-224-03922-3.
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джакопа Панторма- Спасылкі на працы Панторма ў музеях свету
- Панторма на Alorence Art Guide
- Панторма. Карціны і біяграфія
| Гэта пачатак артыкула пра мастакоў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |