Поль Элюар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Поль Элюар (фр. Paul Éluard, уласна фр. Eugène Émile Paul Grindel; 14 снежня 1895, Сен-Дэні — 18 лістапада 1952, Парыж) — французскі паэт, які выпусціў больш за сотню паэтычных зборнікаў.

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1912 у юнага Элюар былі дыягнаставаны сухоты, ён быў вымушаны перапыніць сваю вучобу ў Парыжы і з'ехаць лячыцца ў Швейцарыю. Там у санаторыі ён пазнаёміўся з Аленай Дзьяканавай, якую называў Гала. Яна стала яго музай, менавіта тады ён пачаў пісаць вершы. У 1917 годзе Поль Элюар і Гала пажаніліся, праз год у іх нарадзілася дачка Сесіль. Паэт удзельнічаў у Першай сусветнай вайне як санітар у шпіталі, на фронце ён напісаў зборнік вершаў, упершыню падпісаўшыся імем Поль Элюар. У 1918 яго «адкрыў» Жан Палан, ён жа пазнаёміў яго з Брэтонам, Арагона, Максам Эрнстам. Разам з імі Элюар стаў адным з заснавальнікаў дадаізму, а затым сюррэалізму. У 1923 парваў з дадаізмам, пасварыўшыся з Трыстанам Тцара.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]