Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Гомель)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну
52°25′27″ пн. ш. 31°00′55″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Гомель
Скульптар Шата Мікатадзэ[d]
Архітэктар Іван Данілавіч Спірын
Дата пабудовы 1958 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Ж000046шыфр 313Ж000046
Матэрыял граніт і бронза
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — помнік у Гомелі, размешчаны ў цэнтры горада, на плошчы Леніна. Пастаўлены ў 1958 годзе ў гонар 40-годдзя БССР. Прысвечаны заснавальніку савецкай дзяржавы У. І. Леніну. Аўтары помніка — скульптар Шата Мікатадзэ і архітэктар Іван Спірын[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пастамент і трыбуны

З’яўляецца кампазіцыйным цэнтрам плошчы. Бронзавая скульптура У. І. Леніна (6 м) устаноўлена на прамавугольным гранітным пастаменце (3 м), да яго прымыкаюць трыбуны. Фігура правадыра ў энергічным руху. У правай руцэ кепка, левая трымае лацкан расшпіленага паліто. Партрэтнае падабенства дасягнута дэталёвай прапрацоўкай форм, умеранымі святлоценевымі кантрастамі. Каларыстычнае вырашэнне заснавана на спалучэнні цёмнай бронзы скульптуры, чырвонага граніту пастамента і трыбун[1].

Фігура з’яўляецца ідэнтычнай тым, што ўстаноўлены ў Выбаргу (Расія)[ru] і Мікалаеве (Украіна)[ru].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Л. Г. Лапцэвіч. 91. Помнік Леніну // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Гомельская вобласць. — 383 с., іл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]