Палац Румянцавых — Паскевічаў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Галоўны фасад палаца

Палац Румянцавых і Паскевічаў — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагоддзяў, галоўная славутасць горада Гомеля, кампазіцыйны цэнтр Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, які ўключае, апроч палаца, гарадскі парк, Петрапаўлаўскі сабор, капліцу-магільны склеп і інш.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Палац на палатне М. Залескага (XIX стагоддзе)

Збудаваны ў 17771796 гадах вялікім рускім палкаводцам П. А. Румянцавым, якому Гомель быў падораны імператрыцай Кацярынай II «для забавы». Архітэктарам палаца быў, відаць, Іван Староў, які праславіўся будаўніцтвам Таўрычнага палаца, Казанскага сабора і Аляксандра-Неўскай лаўры ў Санкт-Пецярбургу. Палац уяўляе сабою кампактны двухпавярховы будынак на высокім цокалі, завершанае ў цэнтры кубаподабным бельведэрам з вялікім купалам. Вонкавы дэкор палаца быў цалкам выкананы ў стылі ранняга класіцызму. Галоўным упрыгожваннем фасадаў былі порцікі карынфскага ордара — четырохкалонны парадны і шасцікалонны паркавы. Па ўсім перыметры будынка прамавугольныя аконныя праёмы, размешчаныя ў два шэрагі, чаргаваліся з пілястрамі, што надавала палацу велічную манументальнасць.

Паўднёвая вежа палаца
Белая гасціная

На высокім першым паверсе размяшчаліся выключна парадныя памяшканні, на другім — жылыя пакоі, а цокальны выкарыстоўваўся для гаспадарчых патрэб і размяшчэння прыслугі.

Пасля смерці Румянцава палац атрымаў у спадчыну яго сын — вядомы дыпламат, дзяржаўны дзеяч і мецэнат Мікалай Румянцаў. У 1826 годзе ён памёр, і палац перайшоў другому сыну П. А. Румянцава — С. П. Румянцаву, які ўжо ў 1828 годзе заклаў замак, а ў 1834 — прадаў дзяржаве. У 1834 годзе палац за 800 тысяч рублёў быў выкуплены вядомым рускім палкаводцам І. Ф. Паскевічам. Пры ім была ажыццёўлена яго рэканструкцыя і разбіты пышны парк. Паскевіч вядомы таксама як уладальнік найбагацейшую калекцыі прадметаў даўніны, карцін, антыкварыяту, значная частка якой захоўвалася ў гомельскім палацы. У наш час у музеі захоўваецца ўсяго каля 300 прадметаў калекцыі Паскевіча. Сярод іх — палотны Я. Сухадольскага, І. Крамскога, В. Машкова, М. Залескага, скульптурныя творы Б. Тарвальдсена, А. Кановы, бронзавыя гадзіннікі і кандэлябры.

У 1842—1922 гадах на тэрасе парку палаца знаходзіўся помнік князю Юзафу Панятоўскаму працы Бертыля Тарвальдсена, які прызначаўся для Варшавы і вывезены Паскевічам з крэпасці Модлін. У 1921 годзе пасля Рыжскага мірнага дагавора, які прадугледжваў вяртанне Польшчы культурных каштоўнасцяў, вывезеных з яе пасля 1772 года, помнік быў вернуты ў Варшаву.

Палац у нашы дні

Апошнія ўладальнікі маёнтка — сын фельдмаршала Фядор Паскевіч і яго жонка Ірына. Пасля рэвалюцыі палац быў канфіскаваны і яго калекцыі сталі асновай створанага ў 1919 годзе Гомельскага абласнога краязнаўчага музея, а Ірына Паскевіч была пераселена ў невялікую кватэру.

Палац, які пацярпеў падчас Вялікай Айчыннай вайны, быў адноўлены пасля перамогі і ў ім размясціліся музей і Палац піянераў. У другой палове 1990-х гадоў ён быў цалкам перададзены музею.

У 1995 годзе было прынята рашэнне пра правядзенне рэстаўрацыйных прац, у выніку якіх былі адноўлены інтэр'еры пакояў палаца XVIII—XIX стагоддзяў.

Гарматы ў паўднёвай часткі палаца

Да рэвалюцыі над палацам былі ўстаноўлены шэсць скульптур антычных богаў. Затым яны былі згублены, і ў 2006 годзе былі ўстаноўлены кампіляцыі — скульптуры Еўрыпіда, Афрадыты, Афіны, Арэса, Німфы і Бахуса з мармуровай крошкі, белага цэменту і кварцавага пяску, вагай 1000—1300 кілаграм, прымацаваны да франтона будынка. Перад цэнтральным уваходам быў устаноўлены помнік Н. П. Румянцаву.

Выява палаца размешчана на купюры 20 тысяч беларускіх рублёў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]