Рак прадсталёвай залозы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рак прадсталёвай залозы
Prostate cancer.jpg
МКХ-10 C61.61.
МКХ-9 185185
OMIM 176807 176807
DiseasesDB 10780 10780
MedlinePlus 000380 000380
eMedicine radio/574  radio/574 
MeSH D011471 D011471

Рак прадсталёвай залозы (рак прастаты, карцынома прастаты, карцынома прадсталёвай залозы, англ.: prostatic cancer, лац.: adenocarcinoma prostatica) — утварэнне ракавай пухліны ў прадсталёвай залозе.

Папярэджанне[правіць | правіць зыходнік]

Прадухіленню хваробы спрыяе ўжыццё грубавалакністай гародніны (зяленіва і соя) і таматаў, вітамінаў А, Д і Е разам з мікраэлементам селенам. Палавое жыццё мае быць упарадкаваным і размераным[1].

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

Развіццю хваробы спрыяе залішняе ўжыванне тлушчаў жывёльнага паходжання і недастатковае ўжыванне жоўта-зялёных фруктаў, ужыццё алкаголю, знешняе ўздзеянне ўльтрафіялетавага апраменьвання, апраменьванне на працоўным месцы і ўздзеянне цяжкіх металаў[2].

Праявы[правіць | правіць зыходнік]

Хвароба выяўляецца праз складанасці з мочаспусканнем, наяўнасць крыві ў мачы, боль у ніжняй частцы спіны, у тазе і верхняй частцы сцёгнаў[3].

Зноскі

  1. Святлана Барысенка. Не дапускаць «чорта ў рабрыну» рэкамендуюць анкаўролагі мужчынам з сівымі скронямі // Звязда : газета. — 6 красавіка 2010. — № 67 (26674). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  2. Што ў якім узросце важна? Для мужчын // Краіна здароўя. — 16 студзеня 2013. — № 1 (302). — С. 6.
  3. Святлана Барысенка. Скрынінг раку // Звязда : газета. — 23 красавіка 2009. — № 76 (26434). — С. 6. — ISSN 1990-763x.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Пухліны