Расціслаў, князь вялікамараўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Расціслаў
Расціслаў
князь вялікамараўскі
846? — 870
Папярэднік: Маймір I
Пераемнік: Славамір
князь нітранскі
846 — 860
Папярэднік: Маймір I
Пераемнік: Святаполк I
 
Смерць: 870({{padleft:870|4|0}})
Баварыя
Дынастыя: Майміравічы

Расцісла́ў (славацк.: Rastislav, чэшск.: Rostislav, таксама Rastic, Rasticlao, Rastislaus; *?, Маравія — † пасля 870, Баварыя) — другі вялікамараўскі князь. За яго валадараннем на тэрыторыю Вялікай Маравіі прыйшлі з Візантыі Кірыл і Мяфодзій, якія заклалі пачаткі славянскай пісьмовасці. Расціслаў быў кананізаваны Чахаславацкай праваслаўнай царквой у кастрычніку 1994 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пастаўлены на прастол у 846 годзе каралём усходніх франкаў Людовікам Нямецкім, які спадзяваўся, што зможа кіраваць ім лягчэй, чым яго дзядзькам Маймірам I. Першы час Расціслаў пашыраў і ўмацоўваў сваю дзяржаву, заключыў хаўрусы з Балгарскім царствам і Візантыйскай імперыяй. Аднак у 850 годзе Расціслаў пазбавіўся ўплыву Людовіка II, адкрыта падтрымаў іх ворагаў і выгнаў баварскіх місіянераў з краіны.

У 855 годзе войска Людовіка II уварвалася ў Вялікую Маравію і дайшло да самай крэпасці Расціслава (імаверна, Дзевін). Тут мараўцы спынілі наступ усходніх франкаў і пераследавалі іх да берагоў Дуная, разрабаваўшы памежныя землі Баварыі.

У 858 годзе Расціслаў прымірыўся з Карламанам, маркграфам Усходняй Маркі і сынам Людовіка Нямецкага. Дзякуючы гэтаму далучыў да тэрыторыі сваёй дзяржавы частку земляў сучаснай Венгрыі. У 861 годзе супольнае войска Карламана і Расціслава пайшло вайной на Людовікава саюзніка Прыбіну, які быў забіты ў гэтай выправе. Пасля яго ўладаром Блатэнскага княства стаў сын Прыбіны, які перайшоў на бок Расціслава.

У 861 годзе Расціслаў вырашыў канчаткова парваць з уплывам усходніх франкаў у Вялікамаравіі і звярнуўся да Папы рымскага з просьбаю даслаць настаўнікаў, якія б маглі падрыхтаваць мясцовых святароў. Папа не адгукнуўся, а візантыйскія святары, якія даўно дзейнічалі ў Вялікамаравіі, параілі звярнуцца да візантыйскага імператара Міхаіла III. Расціслаў разам са сваім пляменнікам Святаполкам, князем удзельнага Нітранскага княства, так і зрабілі, пасля чаго прыкладна ў 863 годзе Міхаіл III прыслаў сюды Кірылу і Мяфодзія. Іхняя місіянерская дзейнасць мела закладнае значэнне для культурнага развіцця не толькі Вялікай Маравіі, але і ўсяе Усходняй Еўропы. Выявіўшы адсутнасць у мясцовых жыхароў уласнай пісьмовасці, Кірыл і Мяфодзій вынайшлі для мараўцаў глаголіцу[1].

У 868—869 гадах як Расціслаў, так і Святаполк былі змушаныя адбіваць чарговыя напады ўсходніх франкаў. У 870 Святаполк перайшоў на бок ворага і прызнаў уладу ўсходніх франкаў над Нітранскім княствам. Расціслаў адрэагаваў няўдалай спробай забіць свайго пляменніка, і сам быў захоплены Святаполкам. У лістападзе 870 года Святаполк перадаў Расціслава ў рукі ворага. Ён быў адпраўлены ў Баварыю, дзе і памёр у зняволенні.

Па смерці Расціслава ў Вялікай Маравіі пачалася барацьба за ўладу. Прэтэнзіі на прастол вылучыў Святаполк, які ў выніку адолеў іншых кандыдатаў Людовіка, усходнефранкскіх маркграфаў Вільгельма II і Энгельшалька I.

Зноскі

  1. Simon Franklin. Writing, Society and Culture in Early Rus, c.950-1300 — Cambridge University Press, 2002. — С. 188. — ISBN 9780521813815.
Папярэднік:
Маймір I
князь Вялікай Маравіі
846?—870
Пераемнік:
Славамір

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]