Вялікая Маравія
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Вялікая Маравія, Вялікамараўская дзяржава (лац.: Moravia Magna; 833 — 907) — дзяржава заходніх славян у басейне Сярэдняга Дуная, узніклая ў канцы 8 — пачатку 9 ст. і дасягнулая росквіту ў 860—880 гадах, калі яна ахоплівала тэрыторыю сучаснай Маравіі, Славакіі, Чэхіі, Лужыцы, Паноніі, магчыма, Малой Польшчы і часткі славенскіх земляў.
Дзяржава заснаваная князем Маймірам І, які далучыў да сваіх тэрыторыяў суседняе Нітранскае княства. У 863 пляменнік і спадкаемца Майміра Расціслаў запрашае ў Вялікую Маравію з Візантыі місіянераў-асветнікаў Кірыла і Мяфодзія для пашырэння хрысціянскага веравучэння на славянскай мове.
[правіць] У Сеціве
У ВiкiСховішчы ёсць выявы з тэмай:Вялікая Маравія

