Роберт Котан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Роберт Котан у 1626 годзе

Сэр Ро́берт Брус Ко́тан (англ.: Robert Bruce Cotton; 15711631) — англійскі бібліяфіл і антыквар, які стварыў найбуйнейшы прыватны кніжны збор свайго часу. У 1753 годзе з яго бібліятэкі нарадзіўся рукапісны аддзел Брытанскага музея, пазней які вылучыўся ў Брытанскую бібліятэку.

Котан зацікавіўся старадаўнімі манускрыптамі падчас навучання ў Кембрыджы, дзе зведаў уплыў Уільяма Кэмдэна. Прыцягнутыя яго кнігамі, у вэстмінстэрскі асабняк Котана імкнуліся патрапіць навукоўцы з ўсёй Англіі. Кароль Якаў I узвёў яго ў рыцары, а потым і ў баранэты. Фактычна ён стаў першым баранэтам Новага часу.

У 1601 г. Котан быў абраны ў парламент і прыняўся пазычаць свае кнігі іншым дэпутатам. Радыкалы накшталт Джона Піма сталі збірацца ў яго доме і выкарыстоўваць яго веды для напісання антыўрадавых трактатаў. Некаторыя з іх цыркулявалі пад імем Котана.

Атачэнне Карла I, быўшы ўстрывожана дзейнасцю Котана, пастанавіла канфіскаваць яго бібліятэку, а яго самога ўзяць пад варту (1629). Яго неўзабаве выпусцілі, аднак бібліятэку змог вярнуць сабе толькі яго сын.

Сярод жамчужын Котанаўскай бібліятэкі — Евангелле з Ліндысфарна і адзіны спіс «Беавульфа», а таксама грэчаская ілюстраваная Кніга Быцця VI стагоддзя, якая моцна пацярпела ад пажару.

Котаны працягвалі пашыраць збор на працягу ўсяго XVII стагоддзя, а ў 1700 годзе ахвяравалі яго дзяржаве.

Крыніца[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.