Рожава (возера)
Рожава | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 137,8 м |
Даўжыня | 1,1 км |
Шырыня | 0,73 км |
Плошча | 0,51 км² |
Аб’ём | 0,00295 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,15 км |
Найбольшая глыбіня | 9,4 м |
Сярэдняя глыбіня | 5,8 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,21—0,22 ‰ |
Празрыстасць | 3 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 3,3 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Ро́жава[1] — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка, за 8 км на паўднёвы захад ад горада Браслаў на ўсход ад вёскі Рожава.
Плошча паверхні возера 0,51 км², даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 0,73 км, даўжыня берагавой лініі 3,15 км. Найбольшая глыбіня складае 9,4 м, сярэдняя 5,8 (5,1[2]) м. Плошча вадазбору 3,3 км². Аб’ём вады 2,95 млн м³.
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 8 метраў, на захадзе, поўначы і ўсходзе абразійныя. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны возера, у асобных месцах нізкія. Дно возера ў прыбярэжнай частцы пясчанае, глыбей — ілістае.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае слаба. Да глыбіні 4—4,5 м растуць рдзесты, рагаліснік, харавыя водарасці. У Рожава ўпадаюць ручаі і выцякае ручай у возера Рака.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Рожава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 399. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Рожава // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 16. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Ліст карты N-35-18. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1983 год. (руск.)