Рональд Мак-Нэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Роналд Эрвін Мак-Нэр
Ronald Ervin McNair
Партрэт
Краіна:  ЗША
Спецыяльнасць: фізік
Экспедыцыі: STS-41B, STS-51L
Дата нараджэння: 21 кастрычніка 1950(1950-10-21)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 28 студзеня 1986(1986-01-28) (35 гадоў)
Месца смерці:
Узнагароды:
Касмічны медаль пашаны Кангрэса NASA Distinguished Service Medal
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рональд Эрвін Мак-Нэр (англ.: Ronald Ervin McNair, 21 кастрычніка 1950, Лейк-Сіці, Паўднёвая Караліна, ЗША — 28 студзеня 1986, мыс Канаверал, Фларыда, ЗША) — касманаўт НАСА, ЗША. Двойчы здзейсніў палёты ў якасці спецыяліста палёту на шатле «Чэленджэр»: — STS-41B (1984) і STS-51L (1986), фізік. Быў у складзе экіпажа з 7 астранаўтаў шатла «Чэленджэр» і загінуў пры яго старце 28 студзеня 1986 года ў самым пачатку свайго другога палёту.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 21 кастрычніка 1950 года ў горадзе Лэйк-Сіці, штат Паўднёвая Караліна. У 1967 годзе скончыў сярэднюю школу ў горадзе Лэйк-Сіці, ён быў членам Аб’яднанага метадысцкага камітэта па веры. У 1971 годзе скончыў Універсітэт аграпрамысловасці і тэхнікі штата Паўночная Караліна і атрымаў ступень бакалаўра навук па фізіцы, быў членам Братэрства «Амега Псі Псі». У 1975 годзе вывучаў лазерную фізіку ў Інстытуце тэарэтычнай фізікі ў Францыі. У 1976 годзе ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце абараніў дысертацыю і атрымаў ступень доктара філасофіі па фізіцы.[1].

Апублікаваў некалькі артыкулаў з вынікамі сваіх прац у вобласці фізікі лазераў і малекулярнай фізікі.

Пяць разоў станавіўся прызёрам рэгіянальных чэмпіянатаў па каратэ, у 1976 годзе атрымаў залаты медаль амерыканскай асацыяцыі каратэ (англ.: AAU Karate Gold Medal). Меў чорны пояс 5-га дана па каратэ, быў інструктарам па каратэ.

У яго засталася жонка Чэрыл і двое дзяцей. Захапляўся гульнёй на саксафоне, займаўся бегам, боксам, футболам, любіў гатаваць.

Касмічная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Відэа катастрофы
Мемарыял у Лэйк-Сіці

3-11 лютага 1984 года з В.Брандам, Р.Гібсанам, Б.Мак-Кандлесам, Р.Сцюартам здзейсніў (як спецыяліст па аперацыях на арбіце) палёт на касмічным караблі «Спэйс шатл» («Чэленджэр»). У космасе правёў 8 сутак.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Медаль «За касмічны палёт»
  • Касмічны медаль пашаны Кангрэса.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Загінуў 28 студзеня 1986 года падчас катастрофы шатла «Чэленджэр». Быў першапачаткова пахаваны на негрыцянскіх могілках у горадзе Лэйк-Сіці, але ў сакавіку 2004 года рэшткі астранаўта былі перанесены ў спецыяльна разбіты ў горадзе Мемарыяльны парк імя Р. Мак-Нэра.

Яго імя ўвекавечана на «Касмічным люстэрку» — Мемарыяле астранаўтаў, размешчаным у Касмічным цэнтры імя Кенэдзі, штат Фларыда.

У гонар Мак-Нэра быў названы кратар на Месяцы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]