Рыгор Аляксандравіч Худалееў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Аляксандравіч Худалееў
Дата нараджэння 22 лютага 1902(1902-02-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 ліпеня 1964(1964-07-04) (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Званне палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» медаль «За Одру, Нісу і Балтыку»

Рыгор Аляксандравіч Худалееў (22 лютага 1902, вёска Ізабеліна, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць — 4 ліпеня 1964, Мінск) — Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і, працаваў у Лешчынскім сельсавеце. У Чырвонай Арміі з 1924 года. Вайсковую службу пачаў радавым артылерыйскага палка ў Віцебску. У 1930 годзе скончыў Аб’яднаную Беларускую ваенную школу. Удзельнічаў у вызваленні Заходняй Беларусі.

У Вялікую Айчынную вайну — на фронце з 1941 года. Начальнік штаба 462-га артылерыйскага палка. Удзельнік абарончых баёў у раёнах Нясвіжа, Слуцка, Крычава, Клімавічаў, на Беразіне, Друці, Маскоўскай бітвы, вызвалення Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы.

Вызначыўся ў Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944 года. Пад яго камандаваннем артылерысты 306-й стралковай дывізіі ўдзельнічалі ў прарыве абароны ворага на тэрыторыі Сіроцінскага раёна. 24 чэрвеня 1944 года фарсіравалі Заходнюю Дзвіну ў раёне вёскі Шарыпіна, вызвалялі Бешанковічы, Лепель, Докшыцы.

За паспяховыя баявыя дзеянні пры ажыццяўленні аперацыі, асабістую мужнасць у баях палкоўніку Р. А. Худалееву Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1944 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У 1947 годзе скончыў ваенную акадэмію. Працягваў службу ў радах Савецкай Арміі да 1955 года, дзе займаў высокія камандныя пасады. Памёр 4 ліпеня 1964 года Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імя Героя ў 1964 годзе прысвоена школе ў вёсцы (сучасны аграгарадок) Паўлавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці[1].

Зноскі

  1. Сайт ДУА «Паўлавіцкая сярэдняя школа імя Р. А. Худалеева»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2014. Праверана 26 сакавіка 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Худалееў Рыгор Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 74. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]