Святая Ганна
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Свята́я Га́нна — бабуля Ісуса, маці Марыі, жонка святога Яхіма.
Паводле некананічнага Евангелля ад Якава, да Ганны і яе мужа апасля гадоў бяздзетнасці завітаў анёл, які паведаміў, што ў іх народзіцца дзіця. Ганна паабяцала прысвеціць дзіцё Госпаду. Яхім і Ганна аддалі Марыю на выхаванне ў храм, калі ёй споўнілася тры гады. Святая Ганна — святая заступніца жанчын-парадзіх і шахцёраў, а таксама апекуецца французскай Брэтаньню і канадскай правінцыяй Квебек.
