Распяцце Ісуса

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Распяцце пэндзля Сімона Вуэ, 1622. Царква Ісуса, Генуя

Распя́цце Ісу́са, або Укрыжава́нне Ісу́са — падзея, якая адбылася ў 1-м стагоддзі нашай эры. Ісус Хрыстос, якога хрысціяне вызнаюць за Сына Божага і Месію, быў арыштаваны і асуджаны Понціем Пілатам на смерць праз распяцце на крыжы. Мукі перад укрыжаваннем і смерць Ісуса на крыжы (разам гэта называюць звычайна Мукамі Гасподнімі) прадстаўляюць цэнтральны аспект хрысціянскай тэалогіі, у тым ліку дактрыны выратавання і выкуплення.

Укрыжаванне Ісуса апісана ва ўсіх чатырох кананічных Евангеллях і трывала зацвердзілася як гістарычная падзея, што пацвярджаюць і нехрысціянскія крыніцы. Хрысціяне вераць: мукі Ісуса былі прадказаны ў Бібліі, напрыклад у 22-м Раздзеле Кнігі Псалмоў і 53 Раздзеле Кнігі Прарока Ісаі. Паводле Новаму Запавету, Ісус быў арыштаваны ў Гефсіманскім садзе пасля Апошняй вячэры з дванаццаццю апосталамі і быў прыведзены на суд Сінедрыёна, Понція Пілата і Ірада Анціпы перад тым, як быць перададзеным для распяцця. Пасля лупцавання, Ісус быў зняважаны рымскімі салдатамі як «Цар Іўдзейскі», апрануты ў пурпуровую мантыю, у цярновы вянец, збіты і апляваны. Ісус павінен быў пранесці свой крыж да месца распяцця.

На Галгофе Ісусу прапанавалі віно, змяшанае з жоўцю. У Евангеллях паводле Мацвея і Марка запісана, што ён адмовіўся ад гэтага віна. Затым ён быў укрыжаваны і павешаны паміж двума асуджанымі злодзеямі. Паводле Евангелля паводле Марка, Ісус цярпеў мукі распяцця каля шасці гадзін: з трэцяй гадзіны (прыкладна 9 гадзін раніцы), да самой смерці ў дзявятай гадзіне, што адпавядае прыкладна 15-й гадзіне. Рымскі салдат прымацаваў знак над галавой, які абвяшчаў, што укрыжаваны — «Ісус з Назарэта, Цар Іўдзейскі» на трох мовах (лацінскай, грэчаскай і іўрыце). Таксама салдаты дзялілі вопратку Ісуса, кідаючы жэрабя, таму што адзенне было бязшвоўнае. Рымскія салдаты не ламалі ногі Ісуса, як гэта яны зрабілі з двума іншымі ўкрыжаванымі мужчынамі (ламанне ног паскарала працэс распяцця), таму што Ісус быў ужо мёртвы. Кожнае Евангелле мае сваю колькасць апошніх словаў Ісуса, а агульная колькасць іх — сем. У сінаптычных Евангеллях, распяцце суправаджаюць розныя звышнатуральныя падзеі, такія як цемра, землетрасенне, а ў Евангеллі ад Мацвея — уваскрасенне святых. Пасля смерці Ісуса, яго цела было знята з крыжа Іосіфам Арымафейскім разам з Нікадзімам і пахавана ў высечанай пячоры-грабніцы. Паводле Евангелля, Ісус праз два дні на «трэці дзень» уваскрэс з мёртвых.

У Новым Запавеце ўсе чатыры Евангеллі ўключаюць пашыранае апавяданне арышту Ісуса, суда, распяцця, пахавання і ўваскрасення. У кожным з Евангелляў гэтыя пяць падзей у жыцці Ісуса апавядаюцца больш падрабязна, чым пра кожную з іншых частак яго жыцця. Навукоўцы адзначаюць, што апавяданне ўключае падзеі амаль кожнай гадзіны. Хрысціяне традыцыйна разумеюць смерць Ісуса на крыжы як асэнсаваную і добраахвотную ахвяру (улічваючы, што ён нічога не казаў у сваю абарону падчас выпрабаванняў), якая была прынесена паводле волі бога, каб загладзіць грахі чалавецтва і зрабіць магчымым выратаванне. Большасць хрысціян абвяшчаюць гэтую ахвяру праз хлеб і віно Эўхарыстыі (у візантыйскім абрадзе таінства носіць назву Прычасця) як успамін аб Тайнай вячэры. Многія таксама кожны год адзначаюць падзеі Страсной пятніцы.


Шаблон:Багародзіца Шаблон:Марыя Магдаліна