Іосіф Абручнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Іосіф Абручнік
Saint Joseph with the Infant Jesus by Guido Reni, c 1635.jpg
Нараджэнне:

каля 90 да н.э.
Віфлеем

Смерць:

20.7.18
Назарэт

Заступнік:

Каталіцкая царква, бацькі, эмігранты, працаўнікі

Іосіф Абручнік (іўр.: יוֹסֵף, грэч.: Ἰωσήφ; каля 90 да н.э., Віфлеем[1] — 20 ліпеня 18, Назарэт[1]) — муж Марыі, маці Ісуса, і зямны апякун Ісуса. У рымска-каталіцкай, праваслаўнай і англіканскай хрысціянскай традыцыі, Іосіф лічыцца святым.

Пасланні Паўла, якія лічацца раннімі захаванымі хрысціянскімі тэкстамі, не ўпамінаюць пра бацьку Ісуса, таксама ўпамінання няма ў Евангеллі паводле Марка, якое лічыцца першым з Евангелляў[2]. Першы ўспамін пра Іосіфа змяшчае Евангеллях паводле Мацвея і Лукі. У кожным з іх змешчаны радавод Ісуса, які прасочвае яго род ад цара Давіда.

Евангеллі паводле Мацвея і Лукі таксама з'яўляюцца адзінымі Евангеллямі, якія апавядаюць пра дзяцінства Хрыста, але іх звесткі розняцца. У Евангеллі паводле Лукі, Іосіф жыве ў Назарэце і адпаведна патрабаванням рымскага перапісу насельніцтва з'язджае ў Віфлеем, дзе і нарадзіўся Ісус. У Евангеллі паводле Мацвея, Іосіф быў у Віфлееме, горадзе Давіда, дзе нарадзіўся Ісус, а пасля смерці Ірада з сям'ёй пераехаў у Назарэт. Евангелле паводле Мацвея таксама апавядае пра Забойства немаўлят і ўцёкі ў Егіпет: пасля Нараджэння Хрыстова, Іосіф застаецца ў Віфлееме на не вызначаны тэрмін (мусіць, два гады) пакуль яго сям'я хаваецца ў Егіпце, пасля смерці Ірада сям'я вяртаецца ў Іўдзею, і селіцца ў Назарэце. Ад гэтага чаму няма ніякіх згадак Іосіфа па імені, хоць гісторыя Ісуса ў храме, у дванаццаты год Ісуса, змяшчае спасылку на «абодвух бацькоў».

Іосіф шануецца як святы ў каталіцкай, праваслаўнай, усходняй праваслаўнай, англіканскай, лютэранскай цэрквах. У каталіцкіх і іншых традыцыях, Іосіф з'яўляецца заступнікам работнікаў і мае некалькі святаў. Ён таксама быў абвешчаны апекуном і абаронцам каталіцкай царквы Папам Піем IX у 1870 годзе, з'яўляецца заступнікам некалькіх краін і рэгіёнаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Saint Joseph. Catholic encyclopedia
  2. Spong, John Shelby. Jesus for the non-religious. HarperCollins. 2007. ISBN 0-06-076207-1

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]