Сексуальныя пазіцыі
Сексуальныя пазіцыі: спосабы ўзаемнага размяшчэння палавых партнёраў дзеля заняткаў сексам.
У адрозненне ад жывёл, людзі займаюцца сексам не толькі для працягу роду, але і для атрымання задавальнення. У старажытнасці сексуальныя акты таксама насілі сакральны характар. Разнастайныя сексуальныя пазіцыі апісаныя ў шматлікіх крыніцах розных культур, пачынальна з старажытных часоў і да нашых дзён. Напрыклад, у персідскіх рукапісах апісана больш 400 розных сексуальных пазіцый. Усе пазіцыі могуць быць умоўна аб'яднаныя ў некалькі вялікіх груп: мужчына зверху, жанчына зверху, мужчына ззаду, крыжападобныя пазіцыі, бакавыя пазіцыі, пазіцыі седзячы і стоячы, а таксама змяшаныя пазіцыі, напрыклад пазіцыя «лодачка», і атлетычныя пазіцыі, патрабавальныя дадатковага спрыту і збольшага адмысловай фізічнай падрыхтоўкі.
Змест |
[правіць] Жанчына зверху
[правіць] Бакавыя пазіцыі
[правіць] Пазіцыі седзячы
[правіць] Стоячы
[правіць] Мужчына зверху
[правіць] Сексуальныя пазіцыі ў беларускім фальклоры
Як сведчыць беларускі фальклор, найбольш распаўсюджанай тут была класічная еўрапейская пазіцыя «мужчына зверху»:
- Не лажыся, Марка, бокам -
- Гэта табе не нарокам.
- Да лажыся правусенька:
- Будзе табе да мілюсенька.
Даволі часта ў фальклоры сустракаецца ўказанне і на пазіцыю «мужчына ззаду»:
- Як у полі, ў полі
- Пасець дзеўка коні.
- Прыйшоў да е Якаў -
- Ставіў дзеўку ракам»;
а таксама «вершніца» ці «жанчына зверху»:
- Сядзіць свацця на елі,
- Распусціўшы калені.
- Лобач У. Секс і эротыка ў беларускай традыцыйнай культуры // Arche № 3(32) - 2004.
- Рут К. Вэстхаймер Секс для "чайнікаў" = Sex For Dummies. — 2-е выд. — М.: «Дыялектыка», 2007. — C. 512. ISBN 0-7645-5302-X
| Гэта пачатак артыкула пра секс. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |