Узрост сексуальнай згоды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Узрост згоды ў розных краінах

Узрост сексуальнай згоды — у крымінальным праве ўзрост, пачынаючы з якога чалавек лічыцца здольным даць інфармаваную згоду на секс з іншай асобай. У большасці выпадкаў, дарослы нясе прававую адказнасць, калі ён уступае ў палавую сувязь з асобай, якая не дасягнула гэтага ўзросту.

Пакаранні за гэта правапарушэнне вар'іруюцца ў залежнасці ад заканадаўства, узросту старэйшага ўдзельніка і розніцы паміж партнёрамі. У заканадаўствах некаторых краін таксама маецца паняцце ўзросту сексуальнай згоды ў сітуацыях, калі дарослы знаходзіцца ва ўладнай у дачыненні да малодшага пазіцыі (настаўнікі, урачы, трэнеры, працаўнікі праваахоўных органаў, члены сям'і).

Узрост сексуальнай згоды не варта блытаць з узростам паўналецця ці ўзростам, пачынаючы з якога чалавек можа ўзяць шлюб (шлюбным узростам). Тэрмін спакушэнне непаўналетніх азначае спакушэнне асоб, які не дасягнулі менавіта ўзросту згоды, а не ўзросту паўналецця (разумеючы пад узростам паўналецця ўзрост атрымання грамадзянінам чарговай часткі ці ўсёй поўнасці грамадзянскіх правоў і абавязкаў).

Узрост сексуальнай згоды можа значна адрознівацца ў залежнасці ад заканадаўства, хоць у большасці краін ён знаходзіцца паміж 14 і 16 гадамі. Тым не менш узрост сексуальнай згоды можа як адсутнічаць зусім, так і дасягаць 20 гадоў. Пэўная лічба можа вызначацца тыпам сексуальнага акту і палоў партнёраў.

Узрост сексуальнай згоды ў розных краінах[правіць | правіць зыходнік]

Гэта табліца прадстаўлена толькі для параўнання «нормаў» у розных краінах і не можа лічыцца канчатковай.

не ўсталяваны 9 12 13 14 15 16 17 18 20

Катар[1]
Саудаўская Аравія[2]

Емен[3]

Ангола[4]
Мексіка[5]
Філіпіны[6]

Аргенціна
Буркіна-Фасо[7]
Іспанія[8]
Паўднёвая Карэя[9]
Японія[10]

Аўстрыя
Албанія
Балгарыя
Балівія[11]
Боснія і Герцагавіна
Бразілія
Ватыкан[12]
Венгрыя
Германія
Італія
Кітай
Калумбія[13]
Ліхтэнштэйн
Мадагаскар
Парагвай
Перу
Партугалія
Сербія
Сьера-Леонэ
Тога
Фарэрскія астравы
Харватыя
Чарнагорыя
Чылі
Эквадор
Эстонія

Габон
Гвадэлупа
Гвінея
Грэцыя
Данія
Ісландыя
Коста-Рыка
Кот-д’Івуар
Марока
Марцініка
Маўрыкій
Манака
Новая Каледонія
Паўночная Македонія
Польшча
Пуэрта-Рыка
Румынія
Славакія
Славенія
Танзанія
Тайланд
Уругвай
Францыя[14]
Чэхія
Швецыя
Эфіопія

Азербайджан
Арменія
Аўстралія[15]
Алжыр
Андора
Антыгуа
Багамскія астравы
Барбадас
Беліз
Беларусь
Бельгія
Бермудскія астравы
Батсвана[16]
Вялікабрытанія[17]
Венесуэла
Гаяна
Ганконг[18]
Гуам
Зімбабвэ
Ізраіль[19]
Індыя
Іарданія
Казахстан
Камбоджа
Канада[20]
Кенія
Куба
Літва[21]
Латвія
Ліберыя
Люксембург
Малайзія
Малі
Малдова
Нідэрланды
Новая Зеландыя
Нарвегія
Новая Гвінея
Расія[14]
Сальвадор
Сенегал[22]
Сінгапур
Сурынам
Таджыкістан
Тайвань
Тонга
Трынідад і Табага
Узбекістан
Украіна[23]
Фіджы
Фінляндыя
Швейцарыя
Шры-Ланка
ПАР
Ямайка

Грэнада
Інданезія
Ірландыя
Кіпр

Вануату
В’етнам
Гаіці
Гватэмала
Дамініканская рэспубліка
Егіпет
Ірак
Мальта
Намібія
Непал
Нігерыя[24]
Аман[25]
Пакістан
Руанда
Свазіленд
Танзанія
Турцыя
Уганда
Эрытрэя

Туніс

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Пазашлюбны секс у Катары забаронены, але законы не ўсталёўваюць мінімальнага шлюбнага ўзросту.
  2. Пазашлюбны секс у Саудаўскай Аравіі забаронены, але законы не ўсталёўваюць мінімальнага шлюбнага ўзросту.
  3. Пазашлюбны секс у Емене забаронены. У мінулым, узрост згоды быў усталяваны ў 15 гадоў. У 1999 годзе гэты закон быў адменены, і ўзростам згоды стаў лічыцца «надыход сталасці», што кансерватары інтэрпрэтавалі як 9-гадовы ўзрост.
  4. Секс з дзецьмі да 12 лічыцца згвалтаваннем; секс з падлеткамі ад 12 да 17 гадоў можа быць палічаны сексуальным гвалтам [1] Архівавана 25 мая 2013..
  5. У некаторых штатах павышаны да 13-14 гадоў ці да дасягнення палавой сталасці.
  6. Толькі для бясплатнага секса. Калі ж партнёр прапануе любую ўзнагароду, сексуальны кантакт дазваляецца з 18 гадоў; гэта выводзіць дзіцячую прастытуцыю па-за рамкі закона. (Часопіс «Русский Репортер», № 24, 2008)
  7. Паводле сайта avert.org
  8. Паводле артыкула 181(2) іспанскага КК. Аднак калі згода на секс была атрымана зманам, артыкул 181(3) павялічвае ўзрост згоды да 16 гадоў.
  9. Артыкул 305 КК Паўднёвай Карэі
  10. У некаторых прэфектурах узрост згоды павялічаны да 18 гадоў мясцовым заканадаўствам. (Часопіс «Русский Репортер», № 24, 2008)
  11. 16 для юнакоў, 14 для дзяўчын
  12. Свайго крымінальнага заканадаўства ў Ватыкане няма, у гэтай краіне дзейнічае італьянскае крымінальнае заканадаўства, за выключэннем тых выпадкаў, калі італьянскія законы супярэчаць папскім булам. Раней усе змены італьянскага крымінальнага заканадаўства аўтаматычна распаўсюджваліся і на Ватыкан, з 1 студзеня 2009 года гэта не так. Такім чынам, узрост згоды ў Ватыкане супадае з італьянскім на 1 студзеня 2009, і складае 14 гадоў.
  13. Артыкул 208 КК Калумбіі — «Abusive 'carnal access' of minors under 14 — He who has carnal access with a person under 14 years old, will be placed in prison for 4 (four) to 8 (eight) years.»
  14. а б Адказнасць партнёра за парушэнне ўзросту сексуальнай згоды настае з 18 гадоў.
  15. У Паўднёвай Аўстраліі і Тасманіі — 17 гадоў; у Квінслэнде для анальнага секса — 18 гадоў, гл. [2].
  16. 14 для юнакоў, 16 для дзяўчын
  17. Узрост згоды складае 18 гадоў у выпадку адносін з асобай, якая мае ўплыў і ўладу ў дачыненні да непаўналетняга (апякун, настаўнік, і т.п.) [3]
  18. 18 для юнакоў, 16 для дзяўчын
  19. Калі розніца ва ўзросце менш 2 гадоў, узрост сексуальнай згоды памяншаецца да 14.
  20. Калі розніца ва ўзросце меншая за 5 гадоў, узрост сексуальнай згоды памяншаецца да 14. Калі розніца ва ўзросце меншая за 2 гады, узрост сексуальнай згоды памяншаецца да 12. Узрост сексуальнай згоды для анальнага секса — 18, незалежна ад розніцы ва ўзросце.
  21. Country Report on Human Rights Practices in Lithuania
  22. Артыкул 320 КК Сенегала Архівавана 2 лістапада 2013.
  23. Усталявана адказнасць толькі за палавыя адносіны з асобай, якая не дасягнула палавой сталасці, аднак таксама ўсталявана адказнасць за распусныя дзеянні ў дачыненні да асобы, якая не дасягнулага ўзросту 16 гадоў, гл. КК Украіны.
  24. «The minimum age of consensual sex is 18.» — 2009 Human Rights Report: Nigeria
  25. Пазашлюбны секс у Амане забаронены. Мінімальны ўзрост для шлюбу ў Амане — 18 гадоў.[4]