Інцэст

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
«Лот з дочкамі», карціна Х. Гольцыуса

Інцэ́ст (ад лац. incestus "кровазмяшэнне") — палавая сувязь паміж блізкімі сваякамі (бацькамі і дзецьмі, братамі і сёстрамі). У пераважнай большасці культур свету інцэст з'яўляецца табу. Некаторым выключэннем з'яўляліся Старажытны Егіпет і Гавайскія астравы, дзе прадстаўнікі кіруючых колаў імкнуліся захаваць святасць сваёй крыві і выбіралі партнёраў сярод бліжэйшых сваякоў.

Палавыя зносіны паміж сваякамі не звязанымі прамым сваяцтвам завуцца не інцэст, а інцухт. Шлюбы паміж цёткай і пляменнікам, дзядзькам і пляменніцай не забаронены ў большасці краін свету.