Сержы-Парыжскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сержы-Парыжскі ўніверсітэт
фр.: CY Cergy Paris Université
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: CY Cergy Paris Université
Міжнародная назва англ.: CY Cergy Paris University
Заснаваны 2020
Студэнты 26 477[1], 23 960[1], 25 115[1] і 26 191[1]
Размяшчэнне Сержы-Пантуаз
Сайт cyu.fr

Сержы-Парыжскі ўніверсітэт (фр.: CY Cergy Paris Université) — французская дзяржаўная эксперыментальная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Сержы-Пантуаз каля Парыжа.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт быў створаны ў 2020 годзе ў выніку зліцця некалькіх вышэйшых школ: Універсітэта Парыж-Сена, Сержы-Пантуазскага ўніверсітэта і Міжнароднай школы навук аб адукацыі ў галіне інфармацыі. Практычная школа сацыяльнага абслугоўвання і Інстытут вышэйшай фізічнай адукацыі таксама сталі складнікамі новага ўніверсітэта.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Школа бакалаўрыяту (былыя факультэты Сержы-Пантуазскага ўніверсітэта)
  • Тэхнічная школа
  • Школа мастацтва і гуманітарных навук
  • Школа права і паліталогіі
  • Школа дызайну
  • Школа эканомікі і камерцыі
  • Школа сацыяльных паслуг
  • Інстытут фізічнага выхавання

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г ministère de l'Enseignement supérieur et de la Recherche data.gouv.fr: Plateforme ouverte des données publiques françaises — 2011. Праверана 15 снежня 2023.