Ліёнскі каталіцкі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ліёнскі каталіцкі ўніверсітэт
фр.: Université catholique de Lyon
Арыгінальная назва фр.: Université catholique de Lyon
Міжнародная назва англ.: Catholic University of Lyon
Заснаваны 1875
Рэктар Olivier Artus[d]
Студэнты 11 700
Размяшчэнне Ліён
Сайт ucly.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ліёнскі каталіцкі ўніверсітэт (фр.: Université catholique de Lyon) — французская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай ў горадзе Ліён.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Ліёнскі каталіцкі ўніверсітэт (фармальна — Ліёнскі каталіцкі інстытут — у Францыі недзяржаўныя ВНУ не маюць права называцца ўніверсітэтамі) з’яўляецца прыватнай вышэйшай навучальнай установай Рымска-Каталіцкай Царквы. Установа з’яўляецца асацыяваным членам аб’яднання ВНУ рэгіёна «Ліёнскі ўніверсітэт». Навучальныя курсы прыводзяць да атрымання дыпломаў аб вышэйшай адукацыі галоўным чынам у рамках пагадненняў з дзяржаўнымі ўніверсітэтамі і ў абмежаванай колькасці выпадкаў — уласных дыпломаў установы. Яна мае права выдаваць толькі «кананічныя» ступені (дыпломы ад імя Ватыкана, гэта значыць ад імя дзяржавы, якая падпісала Балонскае пагадненне) па каталіцкай тэалогіі і філасофіі. Прапануе 131 курсы, у тым ліку 57 бакалаўрскіх курсаў, 31 магістарскі курс і інш.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт прававыхя, палітычных і сацыяльных навук
  • Факультэт эканомікі і кіравання
  • Факультэт філасофіі, псіхалогіі і адукацыі
  • Факультэт літаратуры і моў
  • Факультэт навук
  • Факультэт тэалогіі і рэлігійных навук

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]