Паўднёва-Брэтанскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўднёва-Брэтанскі ўніверсітэт
фр.: Université Bretagne-Sud
Арыгінальная назва фр.: Université Bretagne-Sud
Міжнародная назва англ.: Southern Brittany University
Заснаваны 1995
Студэнты 9 477[1]
Размяшчэнне Лар’ян, Ван
Сайт univ-ubs.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўднёва-Брэтанскі ўніверсітэт (фр.: Université Bretagne-Sud) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з кампусамі ў гарадах Лар’ян і Ван.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт размешчаны ў дэпартаменце Марбіян у французскім рэгіёне Брэтань. Заснаваны ў 1995 годзе, ён з’яўляецца чацвёртым і самым маладым універсітэтам Брэтані. Шэсць кампанентаў універсітэта размешчаны ў кампусах у гарадах Лар’ян і Ван. З 2001 года ў Панціві створаны філіял Лар’янскага тэхналагічнага інстытута. Універсітэт з’яўляецца даволі шматпрофільным (сацыяльныя навукі, мастацтва, біялогія, хімія, права, эканоміка, менеджмент, геаграфія, гісторыя, IT, замежныя мовы, літаратура, матэматыка і інш.). Штогод ён навучае амаль 10 000 студэнтаў.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт права, эканомікі і кіравання
  • Факультэт літаратуры, моў і сацыяльна-гуманітарных навук
  • Факультэт навук і інжынерыі
  • Лар’янскі тэхналагічны інстытут
  • Ванскі тэхналагічны інстытут
  • Паўднёва-Брэтаньская нацыянальная вышэйшая інжынерная школа

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]