Ліёнскі ўніверсітэт імя Клода Бернара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ліёнскі ўніверсітэт імя Клода Бернара
(1-ы Ліёнскі ўніверсітэт)
фр.: Université Claude-Bernard-Lyon-I
Арыгінальная назва фр.: Université Claude-Bernard-Lyon-I
Міжнародная назва англ.: Claude Bernard University Lyon 1
Заснаваны 1971
Студэнты 38 007[1]
Размяшчэнне Ліён
Сайт univ-lyon1.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ліёнскі ўніверсітэт імя Клода Бернара (фр.: Université Claude-Bernard-Lyon-I) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ліён.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт, вядомы таксама як 1-ы Ліёнскі ўніверсітэт, спецыялізуецца ў галіне навукі і тэхнікі, аховы здароўя і спорту. Ён быў афіцыйна створаны ў 1971 годзе шляхам перагрупоўкі структурных адзінак да гэтага адзінага Ліёнскага ўніверсітэта: факультэта навук, заснаванага ў 1808 годзе, і факультэта медыцыны, заснаванага ў 1874 годзе. Сваёй назвай ён абавязаны французскаму фізіёлагу Клоду Бернару. З 2007 года ВНУ з’яўляецца часткай супольнасці універсітэтаў і ўстаноў, вядомай як Ліёнскі ўніверсітэт.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Усходне-Ліёнскі медыцынскі факультэт
  • Паўднёва-Ліёнскі медыцынскі факультэт
  • Факультэт аданталогіі
  • Факультэт навук
  • Факультэт навук і тэхналогій
  • Інстытут фармацэўтычных і біялагічных навук
  • Інстытут прамысловай фармацыі
  • Інстытут рэабілітацыйных навук і метадаў
  • Ліёнскі тэхналагічны інстытут
  • Ліёнскі інстытут судовых экспертыз
  • Ліёнская політэхнічная школа
  • Інстытут фінансавых навук і страхавання
  • Нацыянальны вышэйшы інстытут навучання і адукацыі
  • Інжынерная школа ў галіне хіміі і лічбавых навук
  • Абсерваторыя

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]