Ле-Манскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ле-Манскі ўніверсітэт
фр.: Le Mans Université
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: Le Mans Université
Міжнародная назва англ.: Le Mans University
Заснаваны 1977
Студэнты 10 948[1]
Размяшчэнне Ле-Ман
Сайт univ-lemans.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ле-Манскі ўніверсітэт (фр.: Le Mans Université) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ле-Ман.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт заснаваны ў перыяд з 1965 па 1977 гады, галоўны кампус размешчаны ў Ле-Мане, дэпартамент Сарта, таксама ёсць кампус у Лавалі, у Маене. У 2020 годзе ва ўніверсітэце навучалася каля 10 000 студэнтаў і было 630 выкладчыкаў-даследчыкаў, а таксама было тры факультэты, два тэхналагічных інстытуты і інжынерная школа. Таксама ўніверсітэт уключае ў сябе 15 даследчых лабараторый. Дысцыпліны, якія выкладаюцца ва ўніверсітэце, тычацца ў асноўным дакладных навук, тэхнікі, літаратуры, мовазнаўства, гуманітарных навук, права, эканомікі і кіравання. ВНУ мае цэнтр перадавога вопыту ў галіне акустыкі з лабараторыяй акустыкі.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт права, эканомікі і менеджменту
  • Факультэт літаратур, моў і гуманітарных навук
  • Факультэт навукі і тэхнікі
  • Тэхналагічны інстытут у Лавалі
  • Тэхналагічны інстытут у Ле-Мане
  • Нацыянальная інжынерная школа
  • Інстытут рызыкі і страхавання

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]