Карсіканскі ўніверсітэт імя Паскаля Паолі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карсіканскі ўніверсітэт імя Паскаля Паолі
фр.: Université de Corse-Pascal-Paoli
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: Université de Corse-Pascal-Paoli
Міжнародная назва англ.: University of Corsica Pasquale Paoli
Заснаваны 1765
Год рэарганізацыі 1981
Студэнты 4 183[1]
Размяшчэнне Корсіка
Сайт univ-corse.fr

Карсіканскі ўніверсітэт імя Паскаля Паолі (фр.: Université de Corse-Pascal-Paoli) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з кампусамі ў некалькіх гарадах на Корсіцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт адчыніў свае дзверы 3 студзеня 1765 года падчас перыяду незалежнасці Корсікі. У свой час Вальтэр, Русо і Мантэск’ё наведвалі яго з візітамі. У 1768 годзе ён быў закрыты з пачаткам французскага панавання на Корсіцы. Пасля шматлікіх скаргаў і пратэстаў ён быў зноў адкрыты толькі ў 1981 годзе. Вучэльня названа ў гонар Паскаля Паолі, карсіканскага палітычнага і ваеннага дзеяча, старшыні ўрада Карсіканскай Рэспублікі ў 1755—1769 гадах.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт мовазнаўства, мастацтваў і сацыяльна-гуманітарных навук
  • Факультэт правазнаўства і паліталогіі
  • Факультэт навукі і тэхнікі

Інстытуты і школы[правіць | правіць зыходнік]

  • Інстытут здароўя
  • Тэхналагічны інстытут
  • Школа менеджменту і эканомікі / Інстытут дзелавога адміністравання
  • Нацыянальны вышэйшы інстытут навучання і выхавання
  • Інжынерная школа

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]