Скарцанера

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Скарцанера
Schorseneer plant Scorzonera hispanica.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Scorzonera hispanica L., 1753

Сінонімы
  • Myscolus hispanicus (L.) Endl.
  • Scorzonera communis
  • Scorzonera denticulata Lam.
  • Scorzonera edulis Moench
  • Scorzonera glastifolia Willd.
  • Scorzonera sativa Gaterau
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   505091
NCBI   114289
EOL   485033
GRIN   t:33412
IPNI   243208-1
TPL   gcc-80660

Скарцанера, чорны салодкі корань (Scorzonera hispanica) — травяністая расліна сямейства астравых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У культуры — двухгадовая расліна. У першы год утварае караняплод. Корань стрыжнёвы, цёмна-бурага колеру, мякаць белая. У культуры больш пашырана скарцанера з суцэльнакрайнім ланцэтападобным лісцем.

Караняплоды скарцанеры багаты карацінам, вызначаюцца высокай колькасцю інсуліну, аспарагіну, левуліну, утрымліваюць вітаміны, мінеральныя рэчывы (калій, магній, жалеза, фосфар), багатыя дубільнымі і іншымі рэчывамі.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Радзіма — Паўднёвая Еўропа і Паўднёва-Заходняя Азія. Расце амаль на ўсёй тэрыторыі Еўропы. Уведзена ў культуру.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Караняплоды

Дыетычны лёгказасваяльны прадукт. Са свежых або сушаных каранёў гатуюць супы. Як самастойная страва скарцанера выкарыстоўваецца ў адвараным, а потым абсмажаным выглядзе — у салатах або вінегрэтах. Сушаныя караняплоды выкарыстоўваюць як сурагат кавы.

Агратэхніка[правіць | правіць зыходнік]

Скарцанера — марозаўстойлівая расліна. Вырошчваюць яе на добра дрэніраваных глебах з глыбокім ворным слоем. Лепш за ўсё для гэтай культуры падыходзіць сярэднеперагнойная гліністая глеба. На добра ўгноеных мінеральных глебах уносіць арганічныя ўгнаенні не трэба, таму што гэта можа прывесці да ўтварэння вілаватых караняплодаў. Папярэднікі скарцанеры — агуркі, памідоры, бульба, цыбуля. Высяваюць насенне рана вясной двухрадковым спосабам. Догляд за пасевамі заключаецца галоўным чынам у праполцы і рыхленні глебы. Усходы прарэджваюць. На працягу лета расліны неабходна паліваць, каб атрымаць мясістыя і сакаўныя караняплоды. Убіраюць іх асцярожна, не дапускаючы пашкоджання (пашкоджаныя карані трацяць смак і хутка псуюцца). Пасля ўборкі лісце абразаюць, а караняплоды перад закладкай на захоўванне крыху прасушваюць. Захоўваюць у падвалах, укладваючы ў падоўжным напрамку корань да кораня ў вільготны пясок. Скарцанера добра зімуе ў грунце, таму на насеннікі можна пакідаць клубні, не выкопваючы іх.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.