Соня садовая
| Соня садовая | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Інфраклас: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Від: |
Соня садовая |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Eliomys quercinus |
||||||||||||||
| Арэал | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
Соня садовая (Eliomys quercinus) — млекакормячая жывёліна, грызун сямейства соневых.
Змест |
Апісанне [правіць]
Даўжыня цела 11-16 см, хваста 10-14 см, маса 60-140 г. Афарбоўка зверху буравата-карычневая, брушка, горла і вушы белыя, ад вока да вуха праходзіць цёмная палоса.
Вельмі рухавы звярок, добра перамяшчаецца як па зямлі, так і па галінах дрэў. Гнёзды робіць у дуплах, старых птушыных і вавёрчыных гнёздах, іншы раз сярод каранёў, пад паваленымі дрэвамі. Размнажаецца з траўня да верасня. Працягласць цяжарнасці 22-28 сутак. У год даюць 1-2 прыплоды, у кожным з якіх па 2-7 голых сляпых дзіцянят. Корміцца насеннем, ягадамі, насякомымі, малюскамі, яйкамі птушак. На зіму ўпадае ў спячку.
Пашырэнне [правіць]
Пашырана на захадзе і ў сярэдняй паласе Усходняй Еўропы да Паўднёвага Урала. Уся тэрыторыя Беларусі знаходзіцца ў межах арэала віду.
Месцы пражывання: мяшаныя і шыракалістыя лясы з густым падлескам з ляшчыны, чаромхі, рабіны, шыпшыны. Аддае перавагу ўчасткам з дубам, ліпай, клёнам. Часта трапляецца на ўскрайках лесу, у зарослых высечках, старых гарах, садах, парках, у пабудовах паблізу лясоў.
Ахова [правіць]
| Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |
Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, Чырвоныя кнігі Польшчы, Літвы.