Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Венгрыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Венгерскай Рэспубліцы значыцца 8 найменняў (на 2014 год), што складае 0,8 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год). 7 аб'ектаў уключаны ў спіс па культурным крытэрыям, а астатні 1 аб'ект уключаны па прыродным крытэрыям. Акрамя гэтага, станам на 2014 год, 11 аб'ектаў на тэрыторыі Венгрыі знаходзяцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны[1]. Венгерская Народная Рэспубліка ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 15 ліпеня 1985 года[2]. Першыя аб'екты, размешчаныя на тэрыторыі Венгрыі, былі занесены ў спіс у 1987 годзе на 11-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спіс[правіць | правіць зыходнік]

У гэтай табліцы аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год дадання ў спіс Крытэрыі
1 Будапешт: берагі Дуная, Крапасная гара ў Будзе і праспект Андрашы
(венг.: Budapest: Duna-part, Budai várnegyed és Andrássy út)
* Праспект Андрашы
* Венгерскі дзяржаўны оперны тэатр
* Будапешцкі метрапалітэн
* Плошча Герояў
* Будайская крэпасць
Медзье: Пешт XII — XVIII стагоддзі 1987 400 ii, iv
2 Сяло Холакё
(венг.: Hollókő ófalu)
Медзье Ноград XVI — XVIII стагоддзі 1987 401 v
3 Пячоры Агтэлека і Славацкага Карста
(венг.: Az Aggteleki-karszt és a Szlovák-karszt barlangjai)
Найбліжэйшы горад: Сендро
Медзье: Боршад-Абаўй-Земплен
(Сумесна са Славакіяй )
1995 725 viii
4 Бенедыкцінскі кляштар Пананхальма
(венг.: Pannonhalmi Bencés Főapátság)
Горад: Пананхальма
Медзье: Дзьёр-Мошан-Шопран
X — XVII стагоддзі 1996 758 iv, vi
5 Нацыянальны парк Хортабадзь
(венг.: Hortobágyi Nemzeti Park)
Найбліжэйшы горад: Дэбрэцэн
Медзье: Хайду-Біхар
1999 474 iv, v
6 Раннехрысціянскі некропаль горада Печ
(венг.: Pécsi ókeresztény sírkamrák)
Медзье: Баранья IV стагоддзе 2000 853 iii, iv
7 Культурны ландшафт Ферцё — Нойзідлерзэе
(венг.: Fertő/Neusiedlersee kultúrtáj)
Найбліжэйшы горад: Ферцёд
Медзье: Дзьёр-Мошан-Шопран
(Сумесна з Аўстрыяй )
2001 772 v
8 Вінаробны рэгіён Токай
(венг.: Tokaj-hegyaljai borvidék)
Найбліжэйшы горад: Токай
Медзье: Боршад-Абаўй-Земплен
З XIII стагоддзя 2002 1063 iii, v

Геаграфічнае размяшчэнне аб'ектаў[правіць | правіць зыходнік]

Аб'екты сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Венгрыі

Папярэдні спіс[правіць | правіць зыходнік]

У табліцы аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў папярэдні спіс. У гэтым спісе прыведзены аб'екты, прапанаваныя ўрадам Венгрыі ў якасці кандыдатаў на ўнясенне ў спіс Сусветнай спадчыны.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год дадання ў спіс Крытэрыі
1 Сярэдневяковы замак у Эстэргаме
(венг.: Esztergomi vár)
Медзье: Комарам-Эстэргам X стагоддзе 1993 277 не паказаны
2 Паўвостраў Ціхань
(венг.: Tihanyi-félsziget)
Медзье: Веспрэм 1993 280 не паказаны
3 Сістэма тэрмальных карставых пячор у Будзе
(венг.: Budapesti barlangok)
Медзье: Пешт 1993 282 viii
4 Вішэградская крэпасць
(венг.: Visegrádi vár)
Гарод: Вішэград
Медзье: Пешт
XIII стагоддзе 2000 1497 i, ii, iii, iv
5 Крэпасць Комарна
(венг.: Komáromi erődrendszer)
Горад: Комарам
Медзье: Комарам-Эстэргам
З XIV стагоддзя 2007 1498 i, ii, iv, v
6 Сельскія паселішчы ў Венгрыі
(венг.: Magyar falu)
Медзье: Хайду-Біхар XVIII — XX стагоддзі 2000 1499 ii, iii, vi
7 Конны завод у Мезёхедзьешы
(венг.: Mezőhegyesi ménesbirtok)
Медзье: Бекеш XVIII — XIX стагоддзі 2000 1500 iii, iv
8 Драўляныя цэрквы ў паўночных Карпатах
(венг.: A Kárpátok fatemplomai)
Медзье: Сабальч-Сатмар-Бераг, Хайду-Біхар XVII — XIX стагоддзі 2000 1501 iv
9 Рэшткі старажытнай флоры і фаўны ў Іпайтарнацы
(венг.: Ipolytarnóci Ősmaradványok Természetvédelmi Terület)
Медзье: Ноград 2000 1502 vii, viii
10 Працы Эдзёна Лехнера
(венг.: Lechner Ödön alkotásai)
Горад: Будапешт
Медзье: Пешт
2008 5366 i, ii, iii, iv
11 Дунайскі лімес
(лац.: Limes Romanus)
Медзье: Дзьёр-Мошан-Шопран, Комарам-Эстэргам, Пешт, Феер, Тольна, Баранья I — IV стагоддзі 2002 5452 ii, iii, iv

Геаграфічнае размяшчэнне аб'ектаў[правіць | правіць зыходнік]

Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Венгрыі (Венгрыя)
Ціхань
Ціхань
Пячоры ў Будзе
Пячоры ў Будзе
Сельскія паселішчы ў Венгрыі
Сельскія паселішчы ў Венгрыі
Цэрквы ў паўночных Карпатах
Цэрквы ў паўночных Карпатах
Іпайтарнац
Іпайтарнац
Працы Эдзёна Лехнера
Працы Эдзёна Лехнера
Дунайскі лімес
Дунайскі лімес
Кандыдаты, якія ўвайшлі ў Папярэдні спіс

Зноскі

  1. Tentative (англ.). UNESCO World Heritage Centre. — Спіс кандыдатаў у аб'екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Венгрыі. Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 23 снежня 2010.
  2. The States Parties — Hungary. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 23 снежня 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]