Гісторыя Венгрыі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Гісторыя Венгрыі.

Змест

Старажытнасць [правіць]

Землі заселены славянскімі і германскімі пасяленцамі.

Сярэднявечча [правіць]

Кароль Венгрыі Стэфан I, выява з рукапісу Chronicon Pictum, 1360.

Новы час [правіць]

Неаднаразовыя турэцкія ўварванні ў 1517 ст., пазней панаванне Аўстрыі. Венгры атрымлівалі пэўныя саступкі ад аўстрыйскага боку, дамагліся ўнутранай незалежнасці (1867).

У 1-й сусветнай вайне ў складзе Аўстра-Венгрыі на баку Цэнтральных дзяржаў, пасля паразы і распаду Аўстра-Венгрыі Венгрыяй страчаны значныя тэрыторыі, у т.л. з значнай венгерскай меншасцю. Была створана рэспубліка, перажыты перыяд нестабільнасці, у т.л. камуністычнае паўстанне з утварэннем Венгерскай сацыялістычнай рэспублікі (1919). Манархія (1920).

Найноўшы час [правіць]

У 2-й сусветнай вайне Венгрыя далучылася да Германіі, атрымала тэрыторыі пасля раздзелу Чэхаславакіі (1938). Пасля паразы ў вайне была вернутая да граніц 1937 году.

Рэспубліка (1946). Улада была канчаткова забраная Венгерскай партыяй працоўных (1947). У перыяд 1947—1953 пад кіраўніцтвам М. Ракашы венгерская кампартыя збудавала, абапіраючыся на падкантрольную сабе палітычную паліцыю (АВХ), самы жорсткі ў Цэнтральнай Еўропе варыянт камуністычнага палітычнага ладу (Гл. таксама: рэпрэсіі ў Венгрыі). Тымчасам, гаспадарка краіны цярпела вялікія шкоды ад выплаты ваенных рэпарацый, а магчымасці атрымання дапамогі з плану Маршала Венгрыя таксама не мела.

1953-1956 [правіць]

Пасля смерці Сталіна (1953) новае савецкае кіраўніцтва вымусіла Ракашы пайсці на пэўныя палітычныя саступкі, на пасаду прэм'ер-міністра быў прызначаны Імрэ Надзь (1953). Аднак, праграма лібералізацыі палітычнага і эканамічнага жыцця, ініцыяваная Надзем, была згорнутая ў 1955, а сам ён зняты з пасады і выключаны з кампартыі.

У 1955 з СССР у Венгрыю былі вернутыя венгерскія ваеннапалонныя.

Летам 1955 адбываецца вывад саюзных акупацыйных войскаў з Аўстрыі, і краіна становіцца нейтральнай. Кантынгент савецкай Цэнтральнай групы войск у Аўстрыі вяртаецца ў СССР, але савецкі кантынгент у Венгрыі перафарміроўвецца ў Асобы корпус і застаецца на тэрыторыі краіны, насупор Парыжскаму дагавору.

Пасля XX з'езду КПСС у венгерскай кампартыі з сакавіка 1956 пачынаецца рух за перагляд вынікаў «партыйных чыстак» 1949, ствараецца спецыяльная партыйная камісія. Узмацняецца крытыка ў бок кіраўніцтва кампартыі (М. Ракашы і Э. Герэ) за празмерную жорсткасць кіравання, бяздумнае капіраванне савецкага досведу ў гаспадарцы, няправільную сацыяльна-эканамічную палітыку. У кампартыі складаецца апазіцыйная група (пад ідэйным кіраўніцтвам Імрэ Надзя і Гезы Лошанцы), незадаволенасць у грамадстве канцэнтруецца вакол Саюзу венгерскіх пісьменнікаў і Клубу Пецёфі. Асабліва мацнеюць антыкамуністычныя і антысавецкія настроі сярод інтэлігенцыі і моладзі.

Нарэшце, перагляду вынікаў палітычных працэсаў 1949 года ад Ракашы запатрабавала ўжо савецкае кіраўніцтва, а па яго нязгодзе дамаглося зняцця Ракашы з усіх пасад (ліпень 1956). Гэтым часам унутраны канфлікт у венгерскай кампартыі быў ужо моцным.

Звонкі на падтрымку і пашырэнне незадаволенасці ў Венгрыі працуюць краіны Заходняга блоку (Гл. таксама: халодная вайна), між іншым, прапагандысцкую дзейнасць, скіраваную супраць існуючага палітычнага рэжыму, вядуць радыёстанцыі «Голас Амерыкі» і «Свабодная Еўропа».

Паводле думкі савецкай і пост-савецкай часткі расійскай гістарыяграфіі, у гэты час у венгерскіх эмігранцкіх цэнтрах (асабліва ў Аўстрыі) актывізуецца праца па стварэнні груп баявікоў і арганізатараў антыўрадавых выступленняў (Гл. таксама: закон Лоджа).

Наогул, у 1956 у венгерскім грамадстве існавала моцнае незадавальненне цяжкім эканамічным становішчам, савецкім кантролем над асноўнымі сферамі жыцця, савецкай ваеннай прысутнасцю, таталітарным палітычным ладам пад кіраўніцтвам кампартыі і адсутнасцю грамадскіх свабод.

У верасні 1956 прыкметна ўзмоцніліся апазіцыйныя выступленні пад лозунгамі «больш гуманнага сацыялізму» і аднаўлення ў партыі Імрэ Надзя. Увосень 1956 года ў краіне выбухнула антыкамуністычнае паўстанне, якое было задушана савецкімі войскамі.

Пасля 1957 [правіць]

У 1968 былі пачаты частковыя рынкавыя гаспадарчыя рэформы. Выхад з камуністычнага блоку ў кастрычніку 1989. Апошнія савецкія войскі выйшлі з Венгрыі (19 чэрвеня 1991).

Гл. таксама [правіць]