Суд Еўрапейскага саюза

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Еўрапейскі саюз
Flag of the European Union

Гэты артыкул — частка серыі:
«Палітычнае ўпарадкаванне
Еўрапейскага саюза
»

Суд Еўрапейскага саюза — інстытут судовай улады Еўрапейскага саюза. Суд праводзіць свае пасяджэнні ў Люксембургу, і ў яго склад уваходзяць Еўрапейскі суд (вышэйшая інстанцыя), Суд агульнай юрысдыкцыі (першая інстанцыя) і Трыбунал грамадзянскай службы.

Суд быў заснаваны ў 1952 годзе і называўся Суд Еўрапейскага аб'яднання вугля і сталі (з 1958-га - Суд Еўрапейскіх супольнасцяў). З уступленнем у сілу Лісабонскага дагавора суд ў 2009 годзе памяняў назву на цяперашнюю і фармальна ўключыў у сябе Еўрапейскі суд разам з двума падпарадкаванымі палатамі: Суд агульнай юрысдыкцыі (былы Суд першай інстанцыі) і Трыбунал грамадзянскай службы.

Юрысдыкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Суд рэгулюе разнагалоссі паміж дзяржавамі-членамі; паміж дзяржавамі-членамі і самім Еўрапейскім саюзам; паміж інстытутамі ЕС; паміж ЕС і фізічнымі або юрыдычнымі асобамі, у тым ліку служачых яго ворганаў. Суд дае заключэнні па міжнародных пагадненнях; ён да таго ж выносіць папярэднія пастановы па запытах нацыянальных судоў аб тлумачэнні ўстаноўчых дагавораў і нарматыўна-прававых актаў ЕС. Рашэнні Суда ЕС абавязковыя для выканання на вобласці ЕС. Па агульнаму правілу юрысдыкцыя Суда ЕС распаўсюджваецца на сферы кампетэнцыі ЕС. У адпаведнасці з Маастрыхцкай дамовай Суду прадастаўлена права накладаць штрафы на дзяржавы-удзельніцы, якiя не выконваюць яго пастановы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]